Знайсці
04.11.2022 / 23:051РусŁacБел

У Швейцарыі запусцілі найдаўжэйшы цягнік у свеце

У Швейцарыі з нагоды 175-годдзя першай у краіне чыгункі запусцілі незвычайны цягнік. Рэалізацыяй плана займалася кампанія RhB, якая спецыяльна сабрала дзясяткі вагонаў разам, каб зафіксаваць унікальнае дасягненне.

У выніку састаў афіцыйна прызналі найдаўжэйшым у свеце — ён аб'яднаў 25 электрацягнікоў і расцягнуўся на 1906 метраў.

Цягнік прайшоў паміж аб'ектамі Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА — ад тунэля Альбула ў Прэдэ да віядука Ландвасэр недалёка ад Філізура.

Пры праходжанні цягніка прысутнічалі прадстаўнікі Кнігі рэкордаў Гінеса.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
25
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
1
0
Юзік са станцыі Крулеўшчына/адказаць/
06.11.2022
А ў чым унікальнасць гэтага дасягнення? Я не бачу тут ніякай унікальнасці! Унікальнасць -- калі гэтае дасягненне амаль немагчыма паўтарыць! Ну, няхай Беларуская Чыгунка пазбірае па Сінявокай ўсе электрацягнікі і вагоны і выставіць састаў кіламетраў пад 100 ад Мінска да Маладэчна! І ці будзе тая Швайцарыя сама шырынёў у 100 км?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера