Прадстаўнікі Палка Каліноўскага сустрэліся з Віталём Клічко
4 лістапада ў Кіеве прайшла сустрэча прадстаўнікоў Палка Каліноўскага з мэрам украінскай сталіцы Віталём Клічко, паведамляе прэс-служба Палка Каліноўскага.
Падчас размовы добраахвотнікі расказалі Клічко пра палітычную сітуацыю ў Беларусі і асабліва падкрэслілі, што абсалютная большасць беларусаў падтрымліваюць Украіну ў яе барацьбе і катэгарычна негатыўна ставяцца да выкарыстання тэрыторыі іх краіны для агрэсіі супраць украінскага народа.
Таксама былі абмеркаваныя пытанні дапамогі з боку кіеўскай гарадской адміністрацыі Палку Каліноўскага. Віталь Клічко падзякаваў беларусам за ўдзел у абароне Кіева ў лютым-сакавіку 2022 года.
Акрамя Клічко, у сустрэчы з украінскага боку браў удзел і народны дэпутат Ігар Гузь.
24
2
0
0
0
2
Каментары
00
антисвета/адказаць/05.11.2022
⤷ [Рэд. выдалена]
00
вася ложкін/адказаць/05.11.2022
⤷ ээ) рыбку даўно ўжо нехта злавіў... нейкі старычок... у сваім ложку)
00
Нпа/адказаць/06.11.2022
⤷Anatol Starkou, на радзіму. У масковію павяртаецца Анатоль.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Заводзім сяброўства з іншаземцам, не бяром гіда і не купляем мясцовую сімку. Як ашчадзіць у падарожжах?
На некалькіх вуліцах Мінска аварыйна адключылася святло
 1
Які беларускі горад першым займеў генплан?
 2
У чыгуначнікаў забралі льготы на праезд
 10
У Мінску памёр 40-гадовы ветэран спецназу
 10
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера