Знайсці
03.11.2022 / 15:214РусŁacБел

Заўтра ў Мінску адкрыюць незвычайны дзіцячы садок

Ён размешчаны на ніжніх паверхах жылога дома.

Адкрыецца новая ўстанова дашкольнай адукацыі № 579, якая знаходзіцца на праспекце Незалежнасці, 88, паведамляюць «Мінск-навіны».

Дзіцячы сад пабудаваны ў новым жылым комплексе, які размешчаны паблізу парку Чалюскінцаў. Для аб'екта выкарыстаны арыгінальны праект, нетыповы для сталіцы. Дзіцячы сад размешчаны на ніжніх паверхах шматкватэрнага дома. Яго ўзвядзеннем займаўся прыватны забудоўшчык, які падарыў сацыяльны аб'ект гораду.

— Убудаваная дашкольная ўстанова зможа прыняць 90 дзяцей. Самым маленькім выхаванцам будзе ад года да двух. Такую групу адкрыюць па просьбе бацькоў. Каля сада ёсць абгароджаная пляцоўка для прагулак. А ўнутры будынка добра папрацаваў дызайнер: у афармленні дзіцячых памяшканняў ёсць арыгінальныя рашэнні. Гэта незвычайнай формы свяцільні, геаметрычны дэкор на сценах і столі, — распавялі ва ўпраўленні па адукацыі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
0
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2
0
Абыр/адказаць/
03.11.2022
Где сад то? Детская турма какая то. Частному застройщику вместе с горкомом жаба не дает выделить гектар дорогой столичной земельки под нормальный детсад? Так к такому колличеству жилья еще поликлиника положена, школа, парк какой никакой, спортплощадка, площадки для собак, стоянка... Как там в минск мире, есть оно?
0
пчелка мая/адказаць/
03.11.2022
А ўнутры будынка добра папрацаваў дызайнер
https://nashaniva.com/302383

и я кажется знаю, как его зовут)
0
РыБа/адказаць/
04.11.2022
Абыр, у Мінск-міры, кажуць, ё клас 1Ъ... (у пачатковай школе)
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера