Знайсці
03.11.2022 / 13:428РусŁacБел

Вальфовіч пагражае Польшчы: Вайна палыхне па ўсёй Усходняй Еўропе

Дзяржсакратар Рады бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч на сустрэчы сакратароў Радаў бяспекі краінд СНД у Маскве заявіў, што мілітарызацыя Польшчы і яе «агрэсіўныя намеры» выклікаюць занепакоенасць.

«Але навошта гэта трэба, зразумела: развязаць агрэсію. Развязаць агрэсію супраць каго? Натуральна, бліжэй за ўсіх знаходзіцца Рэспубліка Беларусь. Але польскае кіраўніцтва павінна разумець, што калі яно развяжа агрэсію, вайна закране не толькі тэрыторыю Беларусі, яна палыхне па тэрыторыі ўсёй Усходняй Еўропы. Ад гэтага панясе страты мірны народ Польшчы і іншых краін, які не даруе сваім палітычным кіраўнікам тое, што яны сёння спрабуюць зрабіць», — заявіў Вальфовіч.

Ён паскардзіўся, што Польшча і краіны Балтыі адгарадзіліся ад Беларусі агароджай і не ідуць на кантакты. Пра прычыны такіх крокаў Вальфовіч нічога не кажа, таксама яго не хвалюе прысутнасць расійскіх вайскоўцаў на тэрыторыі Беларусі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
14
Ха-ха
21
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
8
0
Менск/адказаць/
03.11.2022
Саўкі толькі і могуць пагражаць усім вайной і хто пасля фашысты
0
Слабоумный бандит/адказаць/
03.11.2022
Естественный отбор Лукашенко породил феноменальных мутантов: максимум жестокости и подобострастия, минимум морали и инстинктов самосохранения. Надеюсь, он хотя бы понимает, что у него есть только четыре варианта: сгореть в термоядерном взрыве, быть повешенным на уличном фонаре, сидеть в клетке (и в конце концов быть повешенным) или провести остаток жизни лизая задницы в Северной Корее (или в похожей стране).
0
Синяя Изолента/адказаць/
04.11.2022
Единственная цель подобных заявлений, показать Путину, что у нас тут своя война и мы не будем участвовать в СВО.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера