Знайсці
03.11.2022 / 10:38РусŁacБел

Адна з затрыманых супрацоўніц «Маёнтка Падароск» выйшла на свабоду

Пасля 72 гадзін затрымання на волю выйшла бухгалтар арганізацыі «Маёнтак Падароск» Вольга Балтрукевіч. Затрыманыя Дзмітрый Карабач і кіраўнік Юрый Меляшкевіч знаходзяцца ў гродзенскім ізалятары.

Справай займаецца Следчы камітэт, распавёў Hrodna.life Павел Падкарытаў.

Вольга знаходзіцца дома. Пакуль невядома, пад якую меру стрымання яе адпусцілі — хатні арышт ці падпіску аб нявыездзе. Разам з ёй правялі ператрусы ў офісах прадпрыемства.

Мужчынам працягнулі арышт на 10 сутак. Верагодна, у пятніцу 4 лістапада ім выставяць абвінавачванне.

Раней выказвалася меркаванне, што распачалі крымінальную справу па арт. 243 КК «Ухіленне ад выплаты падаткаў».

Аб затрыманні трох супрацоўнікаў «Маёнтка Падароск» стала вядома 27 кастрычніка. На прадпрыемстве забралі дакументы фірмы і камп'ютары.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
6
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера