Знайсці
03.11.2022 / 09:05РусŁacБел

Хлопчык падпаліў шторы і паведаміў маме. Дом амаль цалкам згарэў

Надзвычайнае здарэнне адбылося 2 лістапада ў вёсцы Міроўшчына, што ў Дзятлаўскім раёне.

Пакуль мама гатавала на кухні ежу, 5-гадовы хлопчык гуляў у пакоі і знайшоў запальнічку. Праз некаторы час хлопчык паведаміў, што здарыўся пажар. Жанчына зайшла ў пакой і ўбачыла падпаленыя шторы, агонь ужо перакінуўся на стол. Яна адвяла дзіця да суседзяў, а сама паспрабавала справіцца з узгараннем. 

Не атрымалася, давялося выклікаць пажарных.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
8
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера