Знайсці
27.10.2022 / 20:325РусŁacБел

Па вяртанні з ЗША спецслужбы арыштоўвалі ўласніка «А-100»

На мінулым тыдні ў Беларусь упершыню за доўгі час прыляцеў бізнэсовец Аляксандр Цэнцер, які цяпер вучыцца ў амерыканскім Гарвардзе. Як стала вядома «Нашай Ніве», па вяртанні яго затрымалі. Праўда, ненадоўга. Прынамсі, на наступныя суткі ён ужо быў на волі. 

Аляксандр Цэнцер валодае сеткай заправак «А-100» і будаўнічай кампаніяй «А-100 Дэвэлапмент», якая збудавала Новую Баравую і «Пірс». Фота: probusiness.by

Ад супрацоўнікаў групы кампаній «А-100» «Нашай Ніве» стала вядома, што Аляксандр Цэнцер «знік» адразу пасля свайго вяртання са Штатаў. Сам бізнэсмен пра гэта не распаўсюджваецца. Цяпер ён у Беларусі і на волі. 

Пры спробе карэспандэнта задаць адпаведнае пытанне, Цэнцер кінуў слухаўку са словамі «без каментароў». 

Год таму Аляксандр Цэнцер паступіў у Гарвардскі ўніверсітэт — адзін з найлепшых у свеце. Бізнэсмену 56 гадоў. 

Асноўныя актывы: сетка заправак «А-100» і будаўнічая кампанія «А-100 Дэвэлапмент». 

Сетка АЗС «А-100» стала перашапраходцам беларускага рынку ў справе набыцця пазітыўнага іміджу праз выкарыстанне беларускай мовы. 

Знакамітыя праекты забудовы будаўнічай фірмы «А-100 Дэвэлапмент» — «Новая Баравая», «Пірс», «Дэпо». 

Чытайце таксама: Пагром у сетцы «Суседзі»: КДК затрымаў амаль усё кіраўніцтва

Чытайце таксама: Машэнскі, Алексін, Пракапеня. Невядомыя факты пра бізнэсменаў з ТОП-10 новага рэйтынгу

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
20
Ха-ха
21
Ого
12
Сумна
9
Абуральна
65
1
Беня/адказаць/
27.10.2022
[Рэд. выдалена]
28.10.2022
Какая интрига. Жду продолжения.
0
Саша/адказаць/
29.10.2022
Это реклама. Пиар.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031