Знайсці
27.10.2022 / 15:419РусŁacБел

«Замучылі праверкамі». Прадпрымальнікі спынілі працу ў 13 гарадах краіны

Сёння ў знак пратэсту супраць рэгулявання цэн не адкрылі свае крамы прадпрымальнікі мінімум у 13 гарадах краіны, паведамляе Motolko.help. Сярод іх Мінск, Гродна, Баранавічы. Са слоў прадпрымальнікаў, асноўная прычына, чаму яны сёння не адкрыліся — немагчымасць працаваць згодна з новай пастановай аб рэгуляванні коштаў.

Фота: «Наш край»

На рынку «Універсальны» з раніцы былі зачыненыя ўсе ралеты. Прадпрымальнікі тапталіся побач са сваімі павільёнамі, але ніхто іх нават не адчыняў, паведамляе Intex-press.by.

— Не будзем гандляваць да выхадных дакладна, — патлумачыла адна жанчына-прадпрымальнік. — А сэнс цяпер працаваць, толькі сабе ў страту! Пры такім цэнаўтварэнні заплаціш падаткі, арэнду, заробак прадаўцу, за месца на рынку — і ўсё, пойдзеш у мінус.

Адзін мужчына тлумачыць, што ўведзеныя абмежаванні на надбаўку не вышэй за 30% робяць іх бізнэс не выгадным.

— Заплаці 10% на падаткі, 10% на арэнду — і нічога сабе не застаецца, — дадае дзяўчына. — З дапушчальнымі надбаўкамі гэтымі таксама незразумела. На дзіцячы абутак яна 30%, на дарослы 50%, а закупка на абутак аднолькавая, вось і атрымліваецца, што будзем працаваць сабе ў страту.

— Замучылі цяпер праверкамі! — уздыхае адзін прадпрымальнік. — Патрабуюць дакументы на тавар ледзь не са дня адкрыцця майго бізнэсу, а дзе іх цяпер ўзяць, я ж не захоўваю іх дзесяцігоддзямі.

Паведамляецца таксама, што не працуюць прадпрымальнікі ў Лідзе, Маладзечне, Магілёве, Віцебску і Гомелі. 

Фота: «Наш край»

Сёння па ўсім горадзе зачыненыя гандлёвыя павільёны прадстаўнікоў прадпрымальніцтва. Яны абвясцілі, што ставяць сваю дзейнасць на паўзу да тых часоў, пакуль не атрымаюць выразнага тлумачэння, як далей прымяняць механізм цэнаўтварэння, паведаміла мясцовае выданне «Наш край».

На мінулым тыдні пастановай урада было ўведзена рэгуляванне цэн як на айчынныя, так і на імпартныя тавары. Аднак 27 кастрычніка Саўмін скарэктаваў асобныя нормы пастановы № 713. У прыватнасці ўдакладнены парадак правядзення пераацэнкі і даацэнкі рэшткаў спажывецкіх тавараў імпарцёрамі і суб'ектамі аптовага і рознічнага гандлю. Усталяваны парадак аднясення выдаткаў імпарцёраў і суб'ектаў аптовага і рознічнага гандлю па фасоўцы спажывецкіх тавараў.

Акрамя таго, канкрэтызаваны асобныя таварныя пазіцыі, у дачыненні да якіх ажыццяўляецца дзяржаўнае рэгуляванне цэн.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
28
Панылы сорам
19
Ха-ха
12
Ого
2
Сумна
9
Абуральна
10
0
a.hto.tam.idze/адказаць/
27.10.2022
Справка, Не там барыгаў шукаеце :-) Што наступнае? Дэфіцыт, пустыя крамы, размеркаванне, купоны, ды прапандыскія праграмы па тэлебачанні накшталт "На Захадзе шмат тавараў у крамах, бо яны кепскай якасці, таму іх ніхто не хоча купляць" А ці то гісторыя нічому не навучыла?
0
Чэрвеньскі кірмаш/адказаць/
27.10.2022
Справка, скажи спасибо своему колхозники, который за 28 лет довёл страну до такой ситуации - налоги уже выше чем в Польше, я уже молчу про Грузию и другие страны. Но у лукашистов всегда виноваты все вокруг, но только не режим который десятилетиями обирает беларусов
27.10.2022
Справка
Вот пока вы будете считать, много или мало процентов прибыли получает предприниматель, так и останетесь голодранцами. Все. Никто не должен определять сколько кому положено. Это как брать на себя полномочия судьи. Должен быть свободный рынок. Получил прибыль, молодец, отдай десятину и спи спокойно. Не получил прибыль, занимайся чем-нибудь другим, или разоряйся. И этот закон должен быть единым для всех. Никого не должен волновать размер прибыли. Ограничение прибыли - это форма рабства, т.е. силовой отъём у одних в пользу других. Неважно какие благие намерения при этом рисуются: социальная справедливость, помощь детям, борьба за мир. В целом, стратегически это ведёт к обнищанию всей нации. Это опыт цивилизаций.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031