Знайсці
24.10.2022 / 17:452РусŁacБел

У Белавежскай пушчы знайшлі рэдкі грыб

На тэрыторыі гасцінічнага комплексу Нацыянальнага парку «Белавежская пушча» быў знойдзены рэдкі ў Беларусі грыб, падобны да аранжавай кветкі — Алеўрыя аранжавая (лац. Aleuria aurantia), паведамляе сайт нацыянальнага парку.

Гэты грыб — ядомы, аднак асаблівай спажыўнай каштоўнасці не мае з-за тонкай мякаці, гумападобнай кансістэнцыі і невысокіх смакавых якасцяў. Ён можа выкарыстоўвацца сырым, у тым ліку для ўпрыгожвання салатаў, але прыдатны таксама для адварвання.

Аднак большую каштоўнасць ён мае ў іншых, нехарчовых мэтах. Алеўрыя аранжавая змяшчае асаблівы від лекціну — так званы Aleuria Aurantia Lectin (AAL). У прыродных экасістэмах ён праяўляе супрацьгрыбковую актыўнасць, душачы, у прыватнасці, рост плесневага грыба Mucor racemosus.

Уласцівасць грыба робіць магчымым яго прымяненне ў біяхіміі і медыцыне, у першую чаргу як маркер у дыягнастычных і біялагічных тэстах. Ёсць звесткі пра магчымасць яго выкарыстання пры дыягностыцы розных відаў раку. Акрамя таго, выкарыстанне AAL называюць перспектыўнай стратэгіяй для пераральнай імунатэрапіі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
21
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
7
Сумна
1
Абуральна
1
0
але../адказаць/
24.10.2022
прыгожы. але колер такі... трывожненькі
0
Крук/адказаць/
24.10.2022
Я таксама напорваўся на такі грыб у Беларусі. Не кранаў яго, ня ведаў, што гэта за дзіва. І гэта было ў лесе за Смалявічамі, у бок Пекаліна.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031