Знайсці
18.10.2022 / 20:29РусŁacБел

Расіян рыхтуюць да чарговага «жэста добрай волі»?

Адразу некалькі расійскіх «ваенкараў» і франтавых блогераў адзін за адным дзеляцца «трывожнымі» назіраннямі, з якіх можна меркаваць, што ў Крамлі можа разглядацца рашэнне аб пакіданні Херсона.

Украінскія вайскоўцы аглядаюць расійскія акопы на адваяваных землях Херсоншчыны. 12 кастрычніка 2022 года. Фота: AP Photo/Leo Correa 

«У найбліжэйшы час, імаверна, будзе зробленая важная заява па становішчы на Паўднёвым фронце», — напісаў інфармаваны расійскі прапагандыст wargonzo.

«Калі інфармацыя пра нейкую новую «перагрупоўку», якая глуха даносіцца з Мск, адпавядае рэчаіснасці, мне проста цікава, як гэта пададуць», — піша блогер Анатоль Шарый.

«Бліжэйшыя дні сітуацыя можа мяняцца, у тым ліку ў горшы бок. І навіны будуць адпаведныя», — піша франтавы блогер «Трынаццаты», расійскі нацыяналіст, які ваюе пад Херсонам.

Ëн дадае: «І ўсё гэта я зразумеў, яшчэ калі два тыдні таму стуль вывозілі дзяцей у Расію. У санаторыі і г.д. Там усе пра ўсё ў курсе былі і да гэтага ішло. Лініі абароны на мяжы з Крымам рыхтавалі яшчэ паўтара месяца таму. Да гэтага давялі папярэднія кіраўнікі, якія дазволілі перабіць усё забеспячэнне групоўкі. Гэта вынік бесталковага камандавання», — вінаваціць ён былое камандаванне.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
23
Панылы сорам
1
Ха-ха
29
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
3
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031