Знайсці
16.10.2022 / 15:2219РусŁacБел

У Беларусь прыляцелі расійскія самалёты, здольныя несці ракеты «Кінжал»

Сёння мінчукі ў небе над горадам назіралі шматлікія палёты знішчальнікаў. Мінабароны Беларусі растлумачыла, што гэта было.

Фота: Беларускі гаюн.

Як паведамляе ведамства, у Беларусь з Расіі пачаў прыбываць авіяцыйны складнік рэгіянальнай групіроўкі войскаў.

Маніторынгавая група «Беларускі гаюн» паведаміла, што ў небе над Мінскам былі заўважаныя знішчальнікі МіГ-31 без падвесу і ракет.

Гэтыя самалёты могуць запускаць гіпергукавыя ракеты «Кінжал».

Сцвярджаецца, што ўсяго ў Беларусь прыбудуць каля 9 тысяч расійскіх вайскоўцаў. Аднак гэтую лічбу пакуль немагчыма праверыць. Раней беларускія сілавыя структуры часта распаўсюджвалі заведама хлуслівую інфармацыю. Так, узімку 2022 года Аляксандр Лукашэнка і беларускія сілавікі заяўлялі, што расійскія вайскоўцы прыбылі ў Беларусь для вучэнняў, тады як 24 лютага тыя ўварваліся ва Украіну, у тым ліку з тэрыторыі Беларусі, што стала пачаткам самай маштабнай вайны ў Еўропе пасля Другой сусветнай. Дзясяткі тысяч людзей, у тым ліку мірных жыхароў, загінулі, а Беларусь разам з Расіяй апынулася ў міжнароднай ізаляцыі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
4
Абуральна
71
0
Abrams m1a2/адказаць/
17.10.2022
Максим Дизайнер О,да тут целый Дизайнер(это фамилия такая,раз с большой буквы?) выразил восхищение русскими кинжалами-х&ялами.Тебе может,ещё и нравится,что украинцев ими бомбят?Не стесняйся,вон посмотри,как радуются твои братья и сестры:соловьев,киселев,баба эта широкомордая с серьгой.Аж в экстаз впадают.
0
антисвета/адказаць/
17.10.2022
"Кінжал" прабівае бункер.
што яны задумалі?
0
лыбка хвостиком вильнула/адказаць/
17.10.2022
"А конкурс на лучшего стихоплета - это на других сайтах."
это на каких же? ну-ка ну-ка... антирэсна)
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031