Знайсці
14.10.2022 / 19:237РусŁacБел

Старшыня Дзяржпагранкамітэта хлусіў бацькам салдат пра абстаноўку на ўкраінскай мяжы

Старшыня Дзяржпагранкамітэта Анатоль Лапо сустрэўся з вайскоўцамі тэрміновай службы і іх бацькамі. Аб гэтым БелТА паведамілі ў Дзяржпамежкамітэце. Мяркуючы па паведамленні агенцтва, на сустрэчы Лапо распаўсюджваў заведама хлуслівую інфармацыю.

Фота: БелТА

Кіраўнік памежнага ведамства запэўніў бацькоў вайскоўцаў, што памежнікі выконваюць і будуць выконваць задачы па прызначэнні толькі на тэрыторыі Беларусі, паведамляе БелТА. У той жа час ён расказваў заведамыя фэйкі пра сітуацыю на мяжы і дзеянні ўкраінскага боку. 

Лапо казаў бацькам салдат, што ўкраінскі бок працягвае засяроджваць свае сілы паблізу дзяржаўнай мяжы, ставіць загароды і інжынерныя збудаванні, а таксама ажыццяўляе мініраванне дарог.

«Мы сабралі бацькоў салдат, каб данесці ім абстаноўку, якая складваецца на мяжы. Вядома, ёсць напружанне і з польскага боку, і з боку балтыйскіх краін, але асаблівай увагі заслугоўвае ўкраінскі кірунак. Там памежнікі нясуць службу ва ўзмоцненым рэжыме, таму з іх боку на мяжу часта выходзяць людзі без апазнавальных знакаў. Акрамя гэтага, былі сітуацыі правакацый і абразы нашых дзяржаўных сімвалаў. Аднак, мы ў любым выпадку будзем несці службу. Сіл і сродкаў абараніць нашу дзяржаўную мяжу ў нас дастаткова», — падкрэсліў старшыня Дзяржпагранкамітэта.

Ён адзначыў, што ў ахове мяжы з украінскага боку ў асноўным задзейнічаны не памежнікі, а сілы тэрытарыяльнай абароны і маса іншых фарміраванняў сілавога блока, з якімі праводзяцца розныя вучэнні. Да беларускай мяжы падыходзяць узброеныя групы людзей, якія не маюць ні знакаў адрознення, ні форменнага абмундзіравання. Неаднаразова фіксаваліся правакацыйныя дзеянні, калі ўкраінскія вайскоўцы цэляцца ў беларускіх памежнікаў, страляюць у паветра, часцяком знаходзячыся ў нецвярозым стане. Акрамя таго, актыўна выкарыстоўваюцца плаўсродкі і іншая тэхніка таксама без апазнавальных знакаў. Фіксуецца вядзенне аптычнай, радыёэлектроннай і радыётэхнічнай разведкі беларускай тэрыторыі.

Дадатковую напружанасць, сцвярджае Лапо, ствараюць і ініцыятывы Украіны з мэтай дасягнення стабільнасці на ўкраінска-беларускай мяжы размясціць маніторынгавыя місіі з краін НАТА. Знаходжанне на ўкраінска-беларускай мяжы ўзброеных прадстаўнікоў заходніх краін можа быць выкарыстана для ажыццяўлення рознага роду правакацый і нават развязвання канфлікту, мяркуе ён.

Па словах кіраўніка ведамства, беларускія памежнікі аператыўна адсочваюць змены становішча і гатовыя прымаць усе неабходныя меры ў адказ. 

Лапо распаўсюджваў заведама лжывую інфармацыю пра тое, што правакацыі на мяжы ладзіць украінскі бок. Насамрэч, няглядзячы на тое, што Расія ўварвалася ва Украіну, у тым ліку з тэрыторыі Беларусі, за восем месяцаў вайны на беларускую тэрыторыю не прыляцеў ніводзін украінскі снарад, тады як з беларускай тэрыторыі ажыццяўлялася спроба захопу Кіева, расійскія войскі атакавалі таксама ў кірунку Жытоміра і Чарнігава, наносіліся ракетныя ўдары, а беларускія войскі ажыццяўлялі пры гэтым тылавое забеспячэнне. Менавіта гэта стварыла пагрозу ўцягвання Беларусі ў вайну.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
28
Ха-ха
4
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
78
1
Андрусь/адказаць/
14.10.2022
Цікава, як выбіралі "бацькоў" і вайскоўцаў на сустрэчу, што аніводны з іх не спытаў, чаму памежнікі Дзяржпамежкамітэта Беларусі не спынялі шматлікіх парушэнняў беларуска-ўкраінскай мяжы вайскоўцамі трэцяй краіны з раніцы 24 лютага і далей на працягу больш як месяца? Прычым, гэтыя замежныя грамадзяне карысталіся ваеннай тэхнікай і незаконна перасякалі мяжу без пашпартнага і мытнага кантролю як на выезд з Беларусі, так і на ўезд у Беларусь, увозілі на мытную тэрыторыю Беларусі аўтатранспартныя сродкі, вялікую колькасць побытавай тэхнікі, а таксама трупы і асобныя фрагменты целаў невядомых людзей, а таксама жывых людзей, якіх яны трымалі ў паняволеным становішчы. Ці разумее спадар Лапо і ці давёў ён гэтую інфармацыю вайскоўцам, што ў яго дзеяннях, а таксама ў дзеяннях афіцэраў Мазырскага і Гомельскага памежных атрадаў маюцца прыкметы не толькі такога крымінальнага злачынства, як злачынная бяздзейнасць, якая пацягнула смерць аднаго і больш людзей, але і такога злачынства, як вядзенне агрэсіўнай вайны, бо яны спрыялі бесперашкоднаму пераходу Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь войскамі краіны, якія ажыццяўлялі ўзброенае ўварванне ў краіну, якая знаходзіцца па іншы бок мяжы?  
14.10.2022
Лжец!!!!
15.10.2022
Да с него уже песок сыплется. Боже ты мой. Что за позор
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031