На спявачку Мэрыем Герасіменка завялі крыміналку па «народным» артыкуле. Яе прызналі палітзняволенай
Па інфармацыі «Вясны», супраць дзяўчыны распачалі крымінальную справу паводле арт. 342 КК («Арганізацыя ці падрыхтоўка дзеянняў, якія парушаюць грамадскі парадак»).
Спявачку затрымалі на пачатку жніўня пасля выканання твораў украінскага гурта «Акіян Эльзы» на вулічным канцэрце — гэта абурыла лукашыстаў і стала нагодай для затрымання. Пазней Мэрыем прызначылі 30 сутак арышту.
Сёння дзяўчына была прызнаная палітычнай зняволенай.
Мэрыем знаходзіцца ў СІЗА-1 на Валадарскага.
30 верасня стала вядома, што ўладальнік бара «Банкі-Бутэлькі», дзе выступала Мэрыем, Андрэй Жук да гэтага часу не выйшаў на свабоду, хоць яго адміністрацыйны арышт павінен быў скончыцца не пазней за 5 верасня. Таксама, па інфармацыі «Зеркала», затрыманая яго жонка Марыя.
0
0
0
0
0
10
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Стамбул: альфа-горад, другі Рым, мяняецца на вачах
 2
«Беларускі нармалізаваны футбол». Найлепшыя твіты тыдня
 1
Як прыгожа сервіраваць велікодны стол у прыродным стылі
 1
«Чаго вы прыперліся?» Дзяўчына паскардзілася, што за фотасесію на беларускіх цюльпанавых палях трэба плаціць
 9
У Расіі аб'явілі ў вышук Зяленскага і Парашэнку
 5
Затрымалі бізнэсоўца — за тое, што сігналіў у падтрымку пратэстаў і скандаваў на паўмарафоне ў Маскве «Жыве Беларусь!»
 4
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера