Знайсці
23.09.2022 / 14:12РусŁacБел

Пастара Антонія Бокуна аштрафавалі на 3200 рублёў

Пастар евангельскай царквы «Ян Прадвеснік» Антоній Бокун атрымаў штраф у 100 базавых велічынь (3200 рублёў) і цяпер ужо знаходзіцца дома.

Антонія Бокуна затрымалі ўчора ўдзень. Ператрус дома не праводзілі, але забралі тэхніку. 

Магчыма, затрыманне можа быць звязанае з затрыманнем у Мінску Вячаслава Ганчарэнкі — пастара іншай евангельскай царквы, «Новае жыццё» (яго аштрафавалі на 3200 рублёў).

Мінская царква «Ян Прадвеснік» — адна з найбольш патрыятычных беларускіх пратэстанцкіх цэркваў, яна працуе па-беларуску і ўсяляк падтрымлівае нацыянальную мову і культуру.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
4
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031