Знайсці
23.09.2022 / 12:102РусŁacБел

У Расіі паабяцалі, што не будуць мабілізоўваць праграмістаў і банкаўскіх работнікаў

Мінабароны Расіі паведаміла, каго не будзе заклікаць на службу па мабілізацыі.

Ад яе вызваляць:

  • спецыялістаў у галіне інфармацыйных тэхналогій, «задзейнічаных у распрацоўцы, развіцці, укараненні, суправаджэнні і эксплуатацыі рашэнняў у галіне інфармацыйных тэхналогій і забеспячэнні функцыянавання інфармацыйнай інфраструктуры»;
  • супрацоўнікаў расійскіх аператараў сувязі;
  • работнікаў «сістэмаўтваральных арганізацый у сферы інфармацыі і сувязі»;
  • тых, хто працуе ў арганізацыях, «якія забяспечваюць стабільнасць нацыянальнай плацежнай сістэмы і інфраструктуры фінансавага рынку, кіраванне банкаўскай ліквіднасцю, наяўнае грашовае абарачэнне».

Раней віцэ-прэм'ер і кіраўнік апарата ўрада Расіі Дзмітрый Грыгарэнка накіраваў ліст міністру абароны Сяргею Шайгу з прапановамі па прадастаўленні адтэрміновак для асоб, якія працуюць у высокатэхналагічных галінах і сектарах, якія забяспечваюць функцыянаванне фінансавай сістэмы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
6
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
0
даведка/адказаць/
23.09.2022
В общем, все самые высокооплачиваемые категории россиян... Белым воротничкам дана команда "отбой".
0
Зеро/адказаць/
23.09.2022
Это почему это, мужики в россии это и так трагедия нации из за крепостного права, и опять нищие регионы останутся без мужчин, отцов, какой ужас.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031