Знайсці
23.09.2022 / 09:152РусŁacБел

У Мелітопалі прагрымеў гучны выбух

У акупаваным Мелітопалі Запарожскай вобласці, дзе стартаваў «рэферэндум» па далучэнні да Расіі, прагрымеў магутны выбух.

«А 7-й раніцы ў Мелітопалі раздаўся гучны выбух, які адчулі жыхары ў цэнтры горада. Людзі баяцца выходзіць з дому. А гэты страх на руку акупантам — у першы дзень дамашняга «галасавання» на псеўдарэферэндуме ім патрэбны, каб усе ціха сядзелі дома», — напісаў украінскі мэр горада Іван Фёдараў.

«Галасаванне» на акупаваных тэрыторыях працягнецца да 27 верасня. Пры гэтым першыя чатыры дні «выбаркамы» з паліцыяй будуць прыходзіць да мясцовых жыхароў дадому. Выбарчыя ўчасткі ў «ЛНР», Запарожскай і Херсонскай абласцях запрацуюць толькі ў апошні дзень «рэферэндумаў».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
5
1
Неяк так/адказаць/
23.09.2022
Зачыніць, дзьверы і сядзець ціха, кожнаму дзьверы не зламаюць
1
счётчик Гейгера/адказаць/
23.09.2022
через пару часов скажут что уже "проголосовали"  70 процентов граждан, всесённых в списки.....ГЫ_ГЫ !   А может Ермошина вместо Калинграда и подруг поехала на юг УКраины. Пока не видно.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031