Знайсці
22.09.2022 / 12:39РусŁacБел

Парламент Літвы забараніў трансляцыю беларускіх і расійскіх тэлеканалаў у краіне да кастрычніка 2024 года

У мінулую пятніцу надзвычайнае становішча перастала дзейнічаць на ўсёй тэрыторыі Літвы, таму Сейм у тэрміновым парадку прыняў папраўку да закона, якая прадугледжвае часовую забарону расійскіх і беларускіх тэлевізійных і радыёпраграм у краіне, піша Delfi.

За прагаласавалі 113 дэпутатаў, яшчэ чатыры ўстрымаліся, супраць галасоў не было.

Папраўка прадугледжвае часовую забарону на рэтрансляцыю і распаўсюджванне радыёпраграм, тэлепраграм або асобных праграм у інтэрнэце, створаных асобамі, якія прама або ўскосна кіруюцца, кантралююцца або фінансуюцца Расіяй і Беларуссю. Гэтае палажэнне будзе дзейнічаць да 16 кастрычніка 2024 года.

Рашэнне было прынятае ў тэрміновым парадку, бо з пятніцы рэжым надзвычайнага здарэння застаўся ў сіле толькі на граніцы з Расіяй і Беларуссю.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930