Знайсці
22.09.2022 / 11:45РусŁacБел

Венчурны рынак Беларусі скараціўся на фоне канфлікту ва Украіне

У першым паўгоддзі гэтага года аб'ём венчурных інвестыцый у Беларусі скараціўся на 64% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, да $3,1 млн. Пра гэта гаворыцца ў даследаванні Dsight, якое паступіла ў «РБК».

Яго аўтары звязалі дынаміку з падтрымкай Мінскам палітыкі Расіі, а таксама адрэзанасцю ад сусветнага венчурнага капіталу. Фактычна адзінай крыніцай венчурных інвестыцый у краіне застаецца расійска-беларускі фонд RBF Ventures, які за першае паўгоддзе не здзейсніў ніводнай здзелкі, гаворыцца ў даследаванні.

«Відавочна, беларускім стартапам трэба будзе зрабіць такі ж складаны выбар, як і расійскім: працаваць на рынках СНД або сыходзіць на міжнародныя рынкі, што цягне за сабой неабходнасць рэлакацыі, але пры гэтым адкрывае доступ да фінансавання ад замежных фондаў», — указалі аўтары.

Венчурныя інвестыцыі (ад англ. venture — рызыкоўнае прадпрыемства) — гэта ўкладанні ў бізнес, які развіваецца або стартап, пра перспектывы паспяховасці якога пакуль нічога не вядома.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930