Знайсці
15.09.2022 / 22:211РусŁacБел

Кіраўніцу Еўракамісіі пачаставалі кавунамі і дынямі з вызваленых херсонскіх сёлаў

Кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен сёння зноў прыехала ў Кіеў, ужо трэці раз ад пачатку вайны. І гэтым разам украінцы мелі чым яе пачаставаць, прадэманстраваўшы, што еўрапейская падтрымка не ідзе на глум.

Урсуле фон дэр Ляен уручылі парэзаныя кавалкі кавуна і дыні, прыклаўшы да іх гэты тэкст:

«Дзякуючы мужнасці нашых воінаў і старанна спланаваным контрнаступальным дзеянням Узброеных Сіл Украіны нядаўна былі вызвалены пяць населеных пунктаў — Высакаполле, Новавазнясенскае, Белагорка, Міралюбаўка і Сухі Ставок.

Херсонская вобласць з'яўляецца адным з лідараў па вырошчванні кавуноў і іншых бахчавых культур. Херсонскія кавуны вядомыя сваёй якасцю далёка за межамі вобласці — яны адметны для рэгіёна прадукт харчавання.

Сёння мы хочам пачаставаць вас кавунамі і дынямі, вырашчанымі ў нядаўна дэакупаваных вёсках».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
21
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0
0
дзе мая кака/адказаць/
17.09.2022
руза херсонская? - пыталася ў першай палове лета я...
у другой палове лета купляла кукурузу, якую варыць 3-5 хвілін... завалена было ёй усё. па выглядзе яна такая ж, як та леташняя херсонская, але на цэнніку пазначана было - краіна паходжання Беларусь

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031