Знайсці
15.09.2022 / 16:3114РусŁacБел

Лукашэнку на сустрэчу з Сі вымусілі надзець рэспіратар 

Лукашэнка перад сустрэчай з Сі Цзіньпінам надзеў рэспіратар. Прытым той, які далі кітайцы, а не свой.

Аляксандр Лукашэнка ад пачатку пандэміі кавіду адмаўляў небяспечнасць гэтай хваробы і тарпедаваў спробы беларускіх медыкаў увесці масачны рэжым.

Кавід у Беларусі забраў дзясяткі тысяч жыццяў. Па «лішняй смяротнасці» за 2020—2021 гады Беларусь мае адзін з найгоршых паказчыкаў у свеце.

Кавідная палітыка Кітая была зусім іншая — выключна строгая.

У выніку на сустрэчы з Сі Цзіньпінам Аляксандр Лукашэнка зрабіў тое, чаго ніколі не рабіў у Беларусі — надзеў рэспіратар. Ëн мусіў сябе пераламаць, каб на такое пайсці. Нават пры наведванні медыцынскіх устаноў ён на просьбу лекараў часам надзяваў маску, але рабіў гэта дэманстратыўна няправільна, чыста фармальна.

Прэс-служба Лукашэнкі паспрабавала жартаваць, «што Піневічу не ўдавалася, але Сі змог». Але па факце Аляксандр Лукашэнка мусіў прыняць чужыя правілы гульні.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
10
Панылы сорам
6
Ха-ха
169
Ого
7
Сумна
5
Абуральна
3
1
даведка/адказаць/
15.09.2022
Тем более, что у рядом стоящего с ним Снопкова на респираторе вместо китайского флага нечто нейтральное.
0
ры ба/адказаць/
16.09.2022
а снапкоў гэта хто?

прабачце але..

памяць у рыбкі сапраўды, відаць, як у рыбкі 
0
даведка/адказаць/
16.09.2022
Первый заместитель премьер-министра и бывший посол в Китае.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031