Знайсці
15.09.2022 / 15:43РусŁacБел

Мінтранс: Ідзе праца над пагадненнем аб перавалцы беларускіх грузаў праз Расію

Ідзе праца над пагадненнем аб перавалцы беларускіх грузаў праз Расію. Пра гэта расказаў БелТА першы намеснік міністра транспарту і камунікацый Аляксей Ляхновіч.

Фота: БелТА

Па словах чыноўніка, з-за санкцый сур'ёзна змянілася адлегласць перавозкі беларускіх грузаў: з 600 км праз парты Балтыкі ў Літве і Латвіі яна дасягнула тысячы і больш км. Таму ўлады краіны вырашылі пераарыентаваць пастаўкі на марскія парты Расіі.

У лютым 2021 года было падпісанае міжурадавае пагадненне аб арганізацыі супрацоўніцтва ў галіне перавозкі і перавалкі беларускіх нафтапрадуктаў, прызначаных на экспарт у трэція краіны, праз расійскія марскія парты.

— У гэтым годзе ўнеслі адпаведныя змены ў пагадненне. Для нас адкрылі, акрамя паўночна-заходніх, парты паўднёвага кірунку, — дадаў першы намеснік міністра Ляхновіч.

Цяпер ідзе праца над пагадненнем па перавалцы беларускіх грузаў праз Расію — гэта як сухапутныя маршруты, так і парты РФ.

— Але, не чакаючы гэтага пагаднення, мы разам ужо выбудавалі пэўныя ланцужкі паставак беларускай прадукцыі. Задзейнічаныя парты РФ дазволяць нам паспяхова выйсці на рынкі Ірана і Індыі, аднавіць паток, які раней ішоў праз парты Балтыкі, — заявіў Аляксей Ляхновіч.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031