Украіна прадставіла свой праект «гарантый бяспекі», якіх будзе дабівацца на перамовах аб міры
Кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак і генеральны сакратар НАТА Андэрс Фог Расмусэн прэзентавалі ў Кіеве рэкамендацыі па гарантыях бяспекі для Украіны. Іх распрацавалі па даручэнні прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага.
Аўтары прапануюць стварыць Кіеўскі дагавор аб бяспецы — сумесны дакумент аб стратэгічным партнёрстве, які аб'яднае Украіну і дзяржавы-гаранты. Вось што змяшчаецца ў рэкамендацыях:
- Украіна павінна атрымаць магчымасць абараняцца ў адпаведнасці з артыкулам 51 Статута ААН (аб праве на самаабарону). Для гэтага Украіне патрэбныя рэсурсы на ўтрыманне магутных Узброеных сілаў.
- Каб валодаць такімі рэсурсамі, Кіеву неабходныя шматгадовыя інвестыцыі ў ВПК Украіны, перадача зброі і разведвальная падтрымка з боку саюзнікаў, сумесныя вучэнні пад эгідай ЕС і НАТА.
- Гарантыі бяспекі павінны быць «выразна сфармуляваныя» і «вызначаць шэраг абавязацельстваў», узятых групай гарантаў разам з Украінай. Яны павінны быць палітычна і юрыдычна абавязковымі для выканання на аснове двухбаковых пагадненняў, але аб'яднаныя ў рамках сумеснага дакумента аб стратэгічным партнёрстве пад назвай Кіеўскі дагавор аб бяспецы.
- Патэнцыйны дагавор аб'яднае асноўную групу краін-саюзніц і Украіну. Гэтая група дзяржаў-гарантаў можа складацца з ЗША, Вялікабрытаніі, Канады, Польшчы, Італіі, Германіі, Францыі, Аўстраліі, Турцыі, а таксама з краін Паўночнай Еўропы і Балтыі, Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.
Па словах Андрэя Ермака, патэнцыйнае пагадненне аб гарантыях бяспекі для Украіны не з'яўляецца заменай уступленню ў НАТА, курс на якое прапісаны ва ўкраінскай Канстытуцыі. Гэта будзе сродкам забеспячэння бяспекі краіны, пакуль уступленне не адбудзецца.
26
0
3
1
1
1
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
У Варшаве напалі на беларуску, у яе траўма галавы
 20
Здагадайцеся, на каго адвучыўся Раман Пратасевіч
 24
Расейцы нанеслі ракетны ўдар па Адэсе, там вялікі пажар
 1
Ва Украіне загінуў Фелікс Эдмундавіч Дзяржынскі
 5
Лукашэнка прымусіў міністра выкопваць зерне рукамі
 12
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера