Знайсці
14.09.2022 / 12:072РусŁacБел

Як зварыць ідэальны рыс? Некалькі лайфхакаў

Здаецца, нічога цяжкага ў гэтым няма, так жа? Але і такую простую страву можна зрабіць смачнейшай.

Фота: pixabay.com

Калі гатуеш рыс, першае важнае пытанне — ці трэба яго прамываць. Адказ залежыць ад сітуацыі: калі вам трэба лёгкае і друзлае зерне, лепш не прапускаць гэты крок. Але калі вам хочацца, каб рыс меў густую кансістэнцыю, можна не прамываць яго перад варкай, тлумачыць onet.pl.

Яшчэ адна простая парада: перад тым, як заліваць рыс вадой, пасаліце яго. Спачатку высыпаем у рондаль рыс, потым соль, а потым заліваем ваду, дзякуючы гэтаму смак солі больш раўнамерна распаўсюдзіцца па ўсім зерню.

Эксперты лічаць, што калі рыс варыцца, не варта яго перамешваць. Трэба зрабіць гэта толькі адзін раз і ў самым пачатку гатавання, потым накрыйце рондаль вечкам і пакіньце рыс варыцца. Калі крупы ўцягнуць усю ваду, яны будуць гатовыя. Можна зрабіць смак рысу больш экзатычным — для гэтага проста варыце рыс не ў вадзе, а ў какосавым малацэ.

Шмат людзей выбіраюць рыс з пункту гледжання яго карысці, і таму спыняюцца на карычневым рысе, бо яго лічаць больш здаровым. Насамрэч, белы рыс па некаторых параметрах нават больш карысны, чым карычневы: напрыклад, у белым рысе менш клятчаткі, чым у бурым, а зашмат клятчаткі можа прывесці да запораў і метэарызму. Але белы рыс мае больш высокі глікемічны індэкс, таму людзям з нестабільным ці высокім узроўнем цукру ў крыві трэба есці яго разам з прадуктамі, багатымі на бялкі, тлушчы і клятчатку, бо яны зніжаюць гэты паказчык.

Гэтую памылку часта робяць, калі гатуюць стравы з часнаком

Рэцэпт на выхадныя. Англійскія аладкі піклеты — новы варыянт смачнага сняданка

Чым найлепш запіваць пончыкі, каб не набраць вагу? Толькі не кавай

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
21
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0
0
За дакладнасьць !/адказаць/
14.09.2022
О! Пакажу філіпінцам, што яны скажуць ?
0
нега спа дыня/адказаць/
14.09.2022
"можна не прамываць яго перад варкай, тлумачыць onet.pl"
польскі сайт... гэта Satan парэкамендаваў?
а я, дарэчы, праводжу адзін невялічкі эксперымент - 2 гады ляжаць польскія яблыкі і не псуюцца. гэта нармальна? буду далей назіраць.
можна не прамываць, кажаце хазяюшок, перад варкай? а вось мае эксперты раяць не проста прамываць, а доўга мачыць. а лепш увогуле рыс не ўжываць ці ўжываць як мага радзей. бо ў кітайскім рысе, маўляў, дужа шмат хіміі
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031