Знайсці
12.09.2022 / 13:2214РусŁacБел

У Клімавіцкім раёне народным апалчэнцам раздалі аўтаматы

У Лобжанскім сельскім клубе 11 верасня начальнік упраўлення тэрытарыяльнай абароны — намеснік начальніка Генштаба УС Беларусі Андрэй Маціевіч сустрэўся з прадстаўнікамі тэрытарыяльнай абароны Клімавіцкага раёна і народнымі апалчэнцамі Лобжанскага сельскага Савета дэпутатаў. У першым лобжанскім атрадзе апалчэнцаў цяпер 22 чалавекі, паведамляе раёнка «Родная ніва».

Усе фота: rodniva.by

Як піша выданне, апалчэнцам растлумачылі іх правы і абавязкі, нагадалі пра ўстройства аўтамата, паказалі, як ім карыстацца.

Сярод асноўных задач, якія ставяць перад народным апалчэннем, — абарона сваіх дамоў, населеных пунктаў ад марадзёраў, цеснае ўзаемадзеянне з фармаваннямі ўзброеных сіл, міліцыяй, удзел у ахове грамадскага парадку і г.д., — распавядае раёнка.

Запісацца ў лобжанскі атрад народных апалчэнцаў вырашылі муж і жонка Наталля Ермаковіч і Дзмітрый Малахаў. «Яны жывуць у Рудні, трымаюць вялікую гаспадарку. На падворку ў руплівых гаспадароў авечкі, козы, свінні, птушка. Хто, як не самі жыхары павінны ў першую чаргу паклапаціцца аб сваёй бяспецы, палічылі Зміцер і Наталля. Таму і прыехалі на сустрэчу», — пішуць журналісты.

У першым атрадзе народных апалчэнцаў 22 чалавекі.

Паводле задумы ўладаў, у краіне, акрамя тэрытарыяльнай абароны, будуць створаныя атрады народнага апалчэння. Гэта павінны быць групы прыкладна з 50 чалавек пры кожным сельсавеце. Заканадаўчай базы наконт народнага апалчэння пакуль няма, улады працуюць над гэтым.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
57
Ха-ха
149
Ого
4
Сумна
4
Абуральна
6
12.09.2022
Расскажу: в начале у них была идея раздать «надёжным» людям среди населения ябатькам, которые максимально предано режиму. И их задача нейтрализовать на начальном этапе всех тех кто попытается свергнуть лукашистский режим. Но, ябатьки далеко не омон, поэтому со стороны все это выглядит комично. Вообще режим очень тупой и примитивный, но и мы к сожалению трусливы. Поэтому пока всё это и держится на страхе. Дальше будет ещё интересней.
1
Грыгорый/адказаць/
12.09.2022
Юзік, Дааа,этих людей так просто не сломить.Пусть господа в НАТО хорошенько подумают с кем связываются.
13.09.2022
Ну и что он сказал, когда показалм ему этих красауцау-алкашей?)))
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031