Знайсці
09.09.2022 / 15:181РусŁacБел

Дырэктар ЦРУ: Уварванне ва Украіну — правал, які нашкодзіць пакаленням расіян

Уільям Бёрнс лічыць, што Уладзімір Пуцін «глыбока памыляецца ў сваіх здагадках», піша The Guardian.

Уільям Бёрнс. Фота: Accociated Press.

Кіраўнік ЦРУ заявіў, што ўварванне Уладзіміра Пуціна ва Украіну ўжо можна лічыць правальным, бо ўкраінскія войскі працягваюць контрнаступленне супраць расійскіх акупацыйных сіл на паўночным усходзе краіны.

«Стаўка Пуціна цяпер у тым, што ён будзе больш жорсткім, чым украінцы, еўрапейцы, амерыканцы… Я лічу, і мае калегі ў ЦРУ лічаць, што Пуцін памыляецца ў гэтай стаўцы гэтак жа, як ён глыбока памыляўся ў сваіх здагадках, зробленых яшчэ ў лютым мінулага года адносна волі Украіны да супраціву», — сказаў Бёрнс на канферэнцыі ў Вашынгтоне, яго словы перадае New York Times.

«Уварванне паказала не толькі слабасць расійскай арміі… Яно нанясе доўгатэрміновую шкоду расійскай эканоміцы і пакаленням расіян», — сказаў ён.

Замест доўгачаканай контратакі ў Херсонскай вобласці на поўдні, асноўная ўвага ўкраінскіх сілаў была нададзеная Харкаву на паўночным усходзе, што прывяло да ўзяцця Балаклеі, горада з насельніцтвам 27 тысяч чалавек.

Наступнай буйной ўкраінскай цэллю, імаверна, стане горад Купянск, які быў акупаваны Расіяй з першых дзён вайны. У чацвер расійскія акупацыйныя ўлады заявілі, што плануюць эвакуяваць жанчын і дзяцей з Купянска, спасылаючыся на ўдары ўкраінскай артылерыі па горадзе.

Інстытут вывучэння вайны заявіў, што ўкраінскія войскі могуць вярнуць горад на працягу бліжэйшых трох дзён. Узяцце горада парушыць камунікацыі паміж акупаванымі раёнамі і «абцяжарыць намаганні Расіі ў падтрымцы наступальных і абарончых аперацый», — заявілі ў інстытуце.

Чытайце яшчэ:

«Мы ўжо прайгралі, астатняе — пытанне часу»: расійскія блогеры змянілі тон

Украінскія войскі занялі Сянькова, дарога Ізюм—Купянск перарэзаная

Расійскі алігарх прапанаваў Украіне мільярд даляраў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
40
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1
0
Какой позор/адказаць/
09.09.2022
Как кто то из известных сказал : про .бать все - это тоже дар)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031