Знайсці
09.09.2022 / 12:347РусŁacБел

Для ІП цалкам адменяць спрошчаную сістэму падаткаабкладання і падымуць падаткі

У Беларусі распрацавалі новую структуру малога бізнэсу. Пра гэта паведаміў міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў на нарадзе Лукашэнкі з кіраўніцтвам Савета Міністраў

Як далажыў падчас нарады міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў, для ўдасканалення прадпрымальніцкай дзейнасці падрыхтаваны праект закона. Яго мэта — «павысіць узровень удзелу грамадзян у фінансаванні дзяржаўных выдаткаў за кошт увядзення простых умоў і стымулаў для арганізацыі і маштабавання сваёй справы».

Законапраектам прапануецца замацаваць новую структуру малога бізнэсу.

Яна будзе складацца з трох катэгорый: самазанятыя, індывідуальныя прадпрымальнікі і юрыдычныя асобы (мікра— і малыя прадпрыемствы). У лік самазанятых увойдуць асобы, якія самастойна вядуць прафесійную дзейнасць (краўцы, перакладчыкі, няні, дызайнеры, рэпетытары і гэтак далей), рамеснікі і ўладальнікі аграэкасядзіб.

«Сёння гэтыя катэгорыі не ўлічваюцца ў прадпрымальніцкай дзейнасці. Але доля такіх грамадзян складае 15% ад занятых у мікрабізнэсе. Гэта каля 100 тысяч чалавек, — растлумачыў Аляксандр Чарвякоў. — Самазанятыя змогуць займацца любымі відамі дзейнасці, акрамя забароненых, іх вызначыць урад. У лік забароненых увойдуць гандаль, транспартныя паслугі, тэхабслугоўванне аўтатранспарту, рэалізацыя падакцызных тавараў і тавараў, якія падлягаюць маркіроўцы, ліцэнзаваная дзейнасць, пасрэдніцкія паслугі».

Улады хочуць таксама стварыць сістэму эканамічных і адміністрацыйных стымулаў, каб індывідуальныя прадпрымальнікі больш актыўна станавіліся юрыдычнымі асобамі. Як заявіў міністр, гэта будзе рабіцца «не па жорсткім сцэнарыі, а эвалюцыйна» і дапаможа пазбегнуць рызык (сыход часткі мікрабізнэса ў цень, праблему занятасці, рост сацыяльнай напружанасці).

Таксама з 2023 года для індывідуальных прадпрымальнікаў плануецца цалкам выключыць прымяненне спрошчанай сістэмы падаткаабкладання.

У якасці асноўнага падатковага рэжыму плануецца выкарыстоўваць падаходны падатак з павелічэннем яго стаўкі з 16 да 20%, а з 2024 — да 25%. Скараціць пералік відаў дзейнасці для выплаты адзінага падатку і павялічыць яго стаўкі ў паўтара—тры разы. Адначасова з гэтым для мікраарганізацый захоўваецца магчымасць выкарыстання спрошчанай сістэмы падаткаабкладання: 6% ад выручкі», — распавёў Аляксандр Чарвякоў.

Самазанятым прапануецца плаціць падатак на прафесійны даход — 10% ад выручкі.

Ён уключае ў сябе адлічэнні ў фонд сацыяльнай абароны. Такі ж падатак будуць выплачваць уладальнікі аграэкасядзіб. Для рамеснікаў захоўваецца права выбару: або падатак на прафесійны даход, або рамесны збор, гэта значыць, 2 базавыя велічыні на год.

Клас
1
Панылы сорам
5
Ха-ха
6
Ого
3
Сумна
4
Абуральна
39
0
Бондар/адказаць/
09.09.2022
Мойша, так і гэта вынік русіфікацыі насельніцтва, якое не жадала бачыць у рускім мір як пагрозу і не жадала звязваць усё ў адзіную гістарычную лінію.
3
Бондар/адказаць/
09.09.2022
Юзік са станцыі Крулеўшчына, праз 10 год верагодней за ўсе Беларусь ужо будзе ў складзе рашкі як пзк. Дзякуй за ўсе невераятным.
0
Юзік са станцыі Крулеўшчына/адказаць/
09.09.2022
Валянціна, Хацеў напісаць усё, што думаю пра такую асобу, як ты... НН не прапусціць. Гэта з якога перапалоху мяне махровага нацыяналіста, можна сказаць ястраба, аднесла да рашыстаў!!!
А ты мапу бачыла? Эстонія ў 5 (пяць) разоў меншая за Беларусь! Наконт спосаба гаспадарання -- згодны. Але Беларусь гэта -- адзін вялікі калгас, нават гарсаветаўт няма ў гарадах да 100 тысяч. Спачатку за 2 пакаленні трэба пазбавіцца ад калгаснага менталітэту, а тады казаць пра спосабы гаспадарання.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031