Знайсці
09.09.2022 / 09:322РусŁacБел

У Віцебску работніца банка прысабечыла 205 тысяч рублёў

Спецыяліст банка сем гадоў крала грошы са сховішча, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

Раніцай 7 верасня ў міліцыю паступіла паведамленне ад супрацоўніка банка аб тым, што ў фінансавай установе выяўленая нястача грошай.

Паводле следства, 53-гадовая жанчына працавала ў адным з банкаў Віцебска і мела доступ да банкаўскага сховішча. Амаль сем гадоў яна выкрадала адтуль грошы. Для ўтойвання нястачы прыпісвала суму выкрадзеных грошай да старых купюр, якія захоўваліся ў тым жа сховішчы. Жанчына прысвоіла больш за 205 тысяч рублёў.

Яе затрымалі. Следчым яна расказала, што ўсе грошы патраціла. Дома ў яе быў праведзены ператрус, на яе маёмасць накладзены арышт.

Распачатая крымінальная справа паводле ч. 4 арт. 211 (прысваенне маёмасці, здзейсненае ў асабліва буйным памеры) Крымінальнага кодэкса Беларусі. Жанчыне пагражае да 12 гадоў калоніі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
6
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
1
Неазвяронак/адказаць/
09.09.2022
Прысабечыла? Перестаньте выдумывать слова и откройте уже учебник.
10.09.2022
Prysabachyla
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031