Знайсці
08.09.2022 / 10:345РусŁacБел

«Цяпер без удзелу рэжыму». Рада Еўропы стварае Кантактную групу па Беларусі

Рада Еўропы афіцыйна стварае Кантактную групу па Беларусі. Гэта вынік сумеснай працы беларускай грамадзянскай супольнасці і каманды Святланы Ціханоўскай. Пра гэта напісаў у сваім тэлеграм-канале Франак Вячорка.

Святлана Ціханоўская з прэзідэнтам ПАРЕ Тайні Коксам і генсекам Рады Еўропы Марыяй Бурыч

«Да гэтага часу Рада Еўропы супрацоўнічала з краінамі праз фармальныя ўрады. Нават калі нешта рабілася з грамадзянскай супольнасцю, то звычайна ўзгаднялася і вырашалася з урадам. Цяпер без рэжыму — толькі дэмакратычныя сілы і грамадзянская супольнасць. Гэта новы фармат, які, здаецца, не мае прэцэдэнтаў», — напісаў Ф. Вячорка.

Па яго словах, гэта знак, што Рада Еўропы разглядае Беларусь і беларусаў сваімі партнёрамі, і адкрытыя да супрацоўніцтва.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
22
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1
1
Круг/адказаць/
08.09.2022
EMIL , Уверен, что ты просто провокатор 
08.09.2022
Круг, Просто не вижу результатов работы Штаба за два года,открытости и связи с простыми белАрусами. К тому же , явная пророссийская позиция в недалёком прошлом. "Против России мы абсолютно ничего не имеем, Путин - мудрый руководитель"- Тихановская.
0
Бондар/адказаць/
08.09.2022
Ну ствараць яны могуць што хочуць і колькі хочуць, а сэнс? Хто кантралюе краіну? Адказ відавочны. А тое што яны прызнаюць або не прызнаюць, яны могуць прыйсці і змусіць выконваць лукашэнку сваі ўмовы? Не, ня могуць! Могуць толькі эканамічна ціснуць але гэта ня так ужо і страшна і як паказвае поактыка выхад знаходзяць з усялякіх сітуацый, толькі звычайныя людзі бяднеюць усё болей.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031