Знайсці
06.09.2022 / 14:298РусŁacБел

Саладуху і Дарафееву адправяць працаваць на завод

Вядомых беларускіх эстрадных выканаўцаў сталічнае ўпраўленне культуры мае намер акунуць у культуру заводскую.

Аляксандр Саладуха

Як паведамляюць «Мінск-навіны», Ірыну Дарафееву, Аляксандра Саладуху, Анатоля Ярмоленку, Юлію Быкаву і іншых размяркуюць па мінскіх прадпрыемствах.

У рамках праекта «Зорка на заводзе», запушчанага мінскімі ўладамі, гэтыя і іншыя выканаўцы змогуць не толькі выступіць перад калектывамі завадчан, але і асабіста паўдзельнічаць у стварэнні сталічных матэрыяльных брэндаў.

Начальнік упраўлення культуры Мінгарвыканкама Віталь Брэль распавёў, што ўчора Ірына Дарафеева наведвала МТЗ. І не толькі выконвала песні перад трактаразаводцамі, «але і цалкам акунулася ў працоўнае асяроддзе і папрацавала на канвееры».

«Дапускаецца ўдзел Саладухі, Ярмоленкі, Быкавай у гэтым праекце», — заявіў Віталь Брэль

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
10
Панылы сорам
58
Ха-ха
78
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
5
0
профі троль з салам і саладуха з мед алём/адказаць/
06.09.2022
а адправяць у самыя гарачыя і небяспечныя цэха? дзе людзі жаляцца на высокую тэмпературу, недастатковую вентыляцыю, небяспечныя ўмовы працы, а кіраўніцтва их не чуе
0
атож/адказаць/
06.09.2022
трэ галаве з дуп*й месцамі памяняцца каб Саладуху слухаць
0
Умка ХІІІ/адказаць/
07.09.2022
"Саладуху і Дарафееву адправяць працаваць на завод"
яны ж будуць толькі перашкаджаць працаваць.
гэта дыверсія з боку сталічнага ўпраўлення культуры?
Бацька, разбярыся.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031