Знайсці
06.09.2022 / 12:07РусŁacБел

Сябру БСДП Ігару Ледніку далі тры гады калоніі

У судзе Ленінскага раёна Мінска 6 верасня вынесены прысуд па крымінальнай справе палітзняволенага сябра БСДП з Барысава Ігара Ледніка. Ветэрана партыйнага руху абвінавацілі ў паклёпе на Лукашэнку (ч.2 арт. 367 Крымінальнага кодэкса).

Справу разглядала суддзя Таццяна Шоцік.

Ігар Леднік быў затрыманы 18 красавіка 2022 года. Напачатку яму прысудзілі 15 сутак адміністрацыйнага арышту, але пасля іх ён на волю не выйшаў — быў змешчаны ў Следчую турму № 8 у Жодзіне, нагадвае «Вясна».

Згодна з матэрыяламі справы, Ігар Леднік з чэрвеня па снежань 2020 года прадставіў для публікацыі ў адзін з часопісаў артыкул з загалоўкам «Міжнародна прызнаны нейтралітэт Беларусі — гарантыя бяспекі ў рэгіёне АБСЕ».

Названы матэрыял апублікаваны ў друкаваным выданні «Пазіцыя» 28 снежня 2020 года, а 7 чэрвеня 2021 года размешчаны на яго сайце ў сетцы Інтэрнэт. У ім ўтрымліваліся загадзя ілжывыя звесткі, якія ганьбяць і зневажаюць гонар ды годнасць Лукашэнкі, злучаныя з абвінавачваннем у асабліва цяжкіх злачынствах, у тым ліку супраць бяспекі чалавецтва.

18 ліпеня 2022 г. суд Барысаўскага раёна прызнаў інфармацыйную прадукцыю Facebook-старонкі Ігара Ледніка «экстрэмісцкімі матэрыяламі».

Пракурор запытаў тры гады калоніі. 

Менавіта такі тэрмін і прысудзіў Ледніку суд. Акрамя таго, канфіскацыі падлягае камп'ютар і тэлефон Ігара. Канфіскаваныя пад час вобшуку ў яго кватэры асобнікі часопіса «Пазіцыя» падлягаюць знішчэнню.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031