Знайсці
31.08.2022 / 10:44РусŁacБел

Суд па «справе БелаПАН» можа аднавіцца на наступным тыдні

Суд па «справе БелаПАН» можа аднавіцца пасля 5 верасня. Працэс пачаўся 5 чэрвеня, аднак быў прыпынены 29 чэрвеня ў сувязі з правядзеннем дадатковых следчых дзеянняў.

BPN стала вядома, што пасяджэнні могуць аднавіць пасля 5 верасня. Працэс, як звычайна ўжо ў Беларусі, закрыты.

Па гэтай справе праходзяць галоўная рэдактарка і дырэктарка БелаПАН Ірына Леўшына, былы дырэктар агенцтва Дзмітрый Наважылаў, журналіст і медыяменеджар Андрэй Аляксандраў і яго сяброўка Ірына Злобіна.

Нагадаем, што Андрэй Аляксандраў і Ірына Злобіна абвінавачваюцца ў падрыхтоўцы з 14 жніўня 2020 года да 12 студзеня 2021 года не менш за 260 асоб для ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 2 арт. 342 Крымінальнага кодэкса). Так у пракуратуры ацанілі аплату штрафаў і паслуг адвакатаў затрыманым падчас акцый лета і восені 2020 года. Таксама яны абвінавачваюцца ў аказанні дапамогі фонду By_h*lp і яго прадстаўнікам у дзейнасці, накіраванай на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы, што кваліфікавана як здрада дзяржаве (ч. 1 арт. 356 КК).

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031