Знайсці
26.08.2022 / 16:175РусŁacБел

Затрымалі альпініста — за тое, што браў з сабой у замежныя вандроўкі бела-чырвона-белы сцяг

Мяркуючы па ўсім, гэта адбылося днямі.

Фота: сацсеткі

Мужчыну клічуць Вадзім Слівінскі, і яму 38 гадоў. Ён дырэктар ТАА «Муссорт», якое займаецца перапрацоўкай розных адкідаў — у гэтым бізнэсе ён каля дзесяці гадоў.

Бізнэсовец захапляецца рознымі экстрэмальнымі відамі спорту. Займаўся экстрэмальнай яздой па бездарожжы, удзельнічаў у зімніх роварных заездах, хадзіў у горы, гуляе ў пейнтбол. Таксама Вадзім любіць падарожнічаць.

Адна з вандровак. Фота: старонка ў сацсетцы Вадзіма

У замежныя вандроўкі мужчына браў з сабой бела-чырвона-белы сцяг. У відэа сілавікоў ён кажа, што браў яго, калі скараў Эльбрус, а таксама ва Узбекістан і Кіргізію падчас вандровак у горы і фатаграфаваўся з ім. Праўда, гэта цалкам легальна, і ў чым канкрэтна прэтэнзія сілавікоў — таямніца.

Ці прад'яўленыя мужчыну нейкія абвінавачанні, не паведамляецца.

Чытайце яшчэ:

Затрымалі жонку палітвязня Анатоля Латушкі

У Брэсце затрыманы музыка Сяргей Нікіцюк

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
10
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
59
0
AlesGut /адказаць/
26.08.2022
Не зразумела які сцяг ён павінен быў браць
2
семейка корпорейшн /адказаць/
26.08.2022
Satan, сейчас и эту сферу быстренько под себя подожмёт какой-нибудь прикроватный клан или сама семейка (завит от уровня маржи), а белорусов обяжут за это платить в жировиках. Это же классическая мафиозная схема по-кремлевски - любая прибыльная сфера либо напрямую принадлежит путинским олигархам, либо крышуется фсб.
2
Максим Дизайнер/адказаць/
29.08.2022
Протасевич стиль смени?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031