Знайсці
22.08.2022 / 23:002РусŁacБел

Прэм'ерка Фінляндыі здала тэст на наркотыкі, і ў яе ўсё добра

Прэм'ер-міністарка Фінляндыі Сана Марын здала тэст на наркотыкі, і вынік яго аказаўся адмоўным. Пра гэта паведаміла прэс-служба ўрада Фінляндыі. Здаць тэст яе заклікалі пасля таго, як у сацыяльных сетках з'явілася відэа з вечарынкі, на якой прэм'ерка спявала і танцавала разам з фінскімі знакамітасцямі.

Сана Марын. Фота: AP Photo / John Thys, Pool

Марын заявіла, што падчас свята яна піла толькі лёгкія алкагольныя напоі, але не ўжывала наркотыкаў і не бачыла, што гэта робяць іншыя. Яна выказала шкадаванне з-за таго, што гэта відэа з'явілася ў публічнай прасторы, але заявіла, што не лічыць патрэбным мяняць свае паводзіны, бо займалася «законнымі рэчамі».

Адзначаецца, што Марын аплаціла правядзенне даследавання сама, з уласнай кішэні. 

Чытайце таксама:

Жыхаркі Фінляндыі запусцілі алкагольна-танцавальны флэшмоб у падтрымку сваёй прэм’еркі

У сеціве з’явілася відэа, на якім прэм’ерка Фінляндыі адрываецца на хатняй вечарынцы. Ёй давялося апраўдвацца

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
11
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
23.08.2022
очень важная новость!!
1
Дед Талаш./адказаць/
23.08.2022
Это ей мстят за вступление в НАТО -- и коню понятно. Дело рук рашистов.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031