Знайсці
16.08.2022 / 15:38РусŁacБел

У Гродне затрымалі Валерыя Сівука

Сталі вядомыя падрабязнасці ўчорашняга затрымання Валерыя Сівука, якое адбылося ў Гродне, паведамляе «Вясна».

У кватэру, у якой мужчына жыве разам з жонкай і сынам, раніцай пачалі грукацца сілавікі. Па словах родных, іх было прыкладна 7-8 чалавек.

Самога мужчыны дома не было, ён выйшаў у краму разам з сабакам. Сілавікі высветлілі, дзе ён, а калі родныя сказалі, што той выйшаў у краму, праверылі тэлефоны, а потым прымусілі абодвух перайсці ў іншы пакой і не высоўвацца. Калі Валерый прыкладна праз 40 хвілін падышоў да свайго пад'езда, яго павалілі тварам у зямлю, пасля чаго завялі ў кватэру прыкладна на паўхвіліны. Дома ў яго паспрабавалі дазнацца пароль ад тэлефона, а калі мужчына адмовіўся яго называць, без усялякіх тлумачэнняў вывелі з кватэры.

Пазней Валерый знайшоўся ў Ленінскім РАУС. Там удалося высветліць, што яго затрымалі нібыта за распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў, і што ў чацвер — 18 жніўня — яго будуць судзіць за гэта паводле адміністрацыйнага артыкула.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
11
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031