Знайсці
15.08.2022 / 14:49РусŁacБел

У Мінску адкрылі 27 дадатковых пунктаў вакцынацыі ад кавіду

У сталіцы з 1 па 14 жніўня арганізавана 27 дадатковых пунктаў вакцынацыі супраць каранавіруснай інфекцыі. Гаворка ідзе аб прышчэпачных пунктах, якія запрацавалі па-за ўстановамі аховы здароўя.

Пра гэта «Мінск-Навінам» паведаміла галоўны спецыяліст аддзела першаснай медыцынскай дапамогі камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Ірына Талкачова.

Паводле слоў спецыяліста, больш за ўсё пунктаў вакцынацыі (па-за медустановамі) адкрыта ў Савецкім раёне. Там іх шэсць. У Маскоўскім раёне арганізавана пяць прышчэпачных пунктаў, у Партызанскім — чатыры, столькі ж — у Заводскім. Тры пункты вакцынацыі ад кавіду адкрылі ў Першамайскім раёне, два — у Фрунзенскім і па адным у Ленінскім, Кастрычніцкім і Цэнтральным раёнах.

Вакцыны ў гэтых пунктах ёсць, прычым на выбар. У наяўнасці расійскія «Спутнік V», «Спутнік Лайт», кітайская вакцына «Сінафарм». Прышчапляюць толькі дарослых — ад 18 гадоў. Для вакцынацыі пры сабе неабходна мець пашпарт.

Дарэчы, у Беларусі дзяцей і падлеткаў вакцынуюць ужо з пяці гадоў. Але прышчэпкі супраць кавід-інфекцыі непаўналетнім робяць толькі ва ўстановах аховы здароўя.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031