Знайсці
14.08.2022 / 17:591РусŁacБел

Мінкульт шукае «таленавітых маладых кінематаграфістаў»

Міністэрства культуры абвясціла два конкурсы, звязаныя з кінавытворчасцю. Журы чакае ідэі кароткаметражак на тэму малой радзімы, першага кахання і пра гарадскія легенды. Таксама чакаюць сцэнарыі фільма пра спартсмена мінскага футбольнага клуба «Дынама» Аляксандра Пракапенку.

Конкурс «Легенды беларускага спорту» ладзіцца з мэтамі:

— стварэння прывабнага іміджу Рэспублікі Беларусь і беларускага спорту;

— павышэння мастацкага і творчага ўзроўню сучасных фільмаў;

— міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы кінавытворчасці і ўмацавання беларуска-расійскага культурнага супрацоўніцтва.

Удзельнікам прапануюць стварыць сцэнарый і зняць фільм, прысвечаны славутаму футбалісту мінскага «Дынама» Аляксандру Пракапенку.

Конкурс кароткаметражных фільмаў ладзіцца ў трох намінацыях: «Мой родны кут», «Першае каханне» і «Гарадскія легенды». Стужкі, якія перамогуць, абяцаюць паказаць на XXIX Мінскім Міжнародным кінафестывалі «Лістапад» у конкурснай праграме «Кіно маладых».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
15.08.2022
Диктатура пользуется бедственным положением молодых талантливых людей и приглашает их принять участие в производстве пропаганды.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031