Знайсці
09.08.2022 / 18:15РусŁacБел

Адміністрацыйную справу журналісткі Таццяны Матвеевай накіравалі на дапрацоўку ў міліцыю

У судзе Кастрычніцкага раёна Віцебска распачаўся працэс над журналісткай Таццянай Матвеевай, былой супрацоўніцай Tut.by. Яе вінавацяць у несанкцыянаваным пікетаванні за размяшчэнне ў Фэйсбуку фотаздымка з малюнкам белага і чырвонага колераў. Суддзя Уладзімір Царыкаў распачаў судовае пасяджэнне, але яно скончылася менш як праз паўгадзіны — ён заўважыў памылкі ў пратаколе, піша «Вясна».

Бок абвінавачання на судзе прадстаўляў супрацоўнік РАУС Кастрычніцкага раёна Уладзіслаў Шышкавец, які і склаў адміністрацыйны пратакол на журналістку. Ён напісаў, што жанчына размясціла на сваёй старонцы ў Фэйсбуку «фотаздымак з бела-чырвона-белым сцягам, публічна выражаючы асабістыя погляды на падзеі грамадска-палітычнага жыцця», не запытаўшыся дазволу ў райвыканкама.

Міліцыянт угледзеў у гэтым прыкметы несанкцыянаванага пікетавання і кваліфікаваў дзеянні Таццяны паводле артыкула 24.23 КаАП.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031