Першы выпадак каранавіруса «амікрон-ніндзя» выяўлены ў Мінску
Штам «ніндзя» або «амікрон 4/5» гэта пятая лінія віруса, чарговая мутацыя з Паўднёвай Афрыкі, якая цяпер найбольш распаўсюджаная ў ЗША і Заходняй Еўропе.
Падабенства з японскімі сярэднявечнымі шпіёнамі-дыверсантамі ў тым, што вірус лепш сыходзіць ад імуннага адказу і ўхіляецца ад антыцелаў, паведамляюць «Мінск-навіны».
«Амікрон-ніндзя» можа прабрацца ў арганізм так, што імунная сістэма яго проста не заўважыць, а зрэагуе толькі тады, калі віруса ў арганізме будзе ўжо занадта шмат.
Медыкі сталіцы рэкамендуюць прайсці вакцынацыю і рэвакцынацыю перад восеньскім сезонам вірусаў. Гэта асабліва актуальна для груп рызыкі.
Раней Мінздароўя прагназавала рост распаўсюджвання каранавіруса ў верасні.
1
2
3
1
3
0
Каментары
10
Кот/адказаць/09.08.2022
Наступны будзе "амікрон Бэтмэн" ці "амікрон пакімон"
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Мядзведзеў паабяцаў ядзерны ўдар па еўрапейскіх сталіцах у выпадку адпраўкі войскаў ва Украіну
 15
«Два хлопцы з інваліднасцю нарабілі справаў». Уладальнік сабак, якія напалі на інваліда, лічыць сітуацыю не такой драматычнай
 2
Што за суддзя, які збег з Польшчы да Лукашэнкі? Томаш Шміт датычны да зліву кампрамату на калег
 6
У Вілейцы ў двор прыватнага дома забеглі дзве казулі. Адна ад страху памерла проста на месцы
 3
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера