Рэцэпт на выхадныя. Вішнёвы кляфуці — славуты дэсерт з Лімузіна
Кляфуці (clafoutis) — дэсерт, які можна пабачыць і ў парыжскіх кавярнях, і на кухнях простых французаў. Яго назва можа гучаць вытанчана і складана, але ж рэцэпт даволі просты.
Фота: BBC Food
Кляфуці — страва паходжаннем з французскага рэгіёна Лімузін. Як назва, незвычайная для французскай мовы, утвораная ад старога аксітанскага слова.
Каб згатаваць вішнёвы кляфуці, вам спатрэбіцца:
- 450 грамаў спелых вішань добрай якасці (выдаліце з іх косткі),
- 6 сталовых лыжак цукру + яшчэ трохі для пасыпання,
- 3 сталовыя лыжкі вішнёўкі ці вішнёвага лікёру (калі жадаеце),
- 20 грамаў масла + яшчэ трохі, каб нашмараваць форму,
- 2 яйкі,
- палова чайнай лыжкі ванільнага экстракту (або 10 грамаў ванільнага цукру),
- 1 сталовая лыжка мукі з горкай,
- 50 грамаў малака нармальнай тлустасці,
- 75 грамаў узбітых вяршкоў,
- дробка солі.
- Асцярожна перамяшайце вішні, 3 сталовыя лыжкі цукру і (калі выкарыстоўваеце) вішнёўку, пакіньце настойвацца на дзве гадзіны. За гэты час цукар паволі праточыцца ў вішні і зробіць іх смак больш інтэнсіўным.
- Разагрэйце духоўку да 180 градусаў. Змажце форму маслам і пасыпце цукрам. Патрасіце форму, каб цукар раўнамерна пакрыў яе ўнутраную частку, потым прыбярыце з формы лішні цукар.
- Разагравайце масла ў маленькай патэльні, пакуль яно не набудзе бледна-арэхавы колер. Не ператрымайце масла, бо інакш яно стане ёлкім і небяспечным для спажывання. Прыбярыце патэльню з агню і адстаўце яе ў цёплае месца.
- Пакладзіце ў вялікую міску яйкі, рэшткі цукру і ваніль, змешвайце іх міксерам, пакуль сумесь не набудзе кансістэнцыі вяршкоў.
- Дадайце муку і змяшайце да аднароднасці. Потым паступова ўвядзіце ў сумесь малако, вяршкі, соль і масла.
- Дадайце ў сумесь вішні, перамяшайце. Выліце сумесь у падрыхтаваную форму.
- Запякайце кляфуці ў духоўцы на працягу 30—35 хвілін ці пакуль верх дэсерту не ўздымецца. Калі вы пратыкаеце гатовы кляфуці нажом і потым дастаяце яго, на лязе не павінна заставацца цеста.
- Пасыпце кляфуці цукрам і падавайце цёплым.
Рэцэпт на выхадныя. Фаршыраваныя баклажаны — класічны італьянскі сялянскі рэцэпт
Рэцэпт на выхадныя: персікавае марозіва джэлата
Якія інгрэдыенты можна дадаваць у каву, а ад чаго лепей устрымацца
3
3
0
1
1
1
Салат з яблыкамі і курыцай — рэцэпт
 9
Сэндвічы з яечнай пастай — рэцэпт
 8
Кукурузныя аладкі з сырам чэдар
 1
Каментары
00
Васіліна/адказаць/14.08.2022
Занадта проста.
00
Олена/адказаць/14.08.2022
Какие канфицюры!Идзице вы ужэ работаць, кабы вас жэнщыны уважали!Как дитей пракармиць ад двух бракау?Ужо трэци, дите, не брак, на падходзе!Думаеце лигко всю жизнь работаць прыниси-падай и размнажацца?Пра будущэе падумайце!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
У Баранавічах заўважылі ката-кіроўцу ФОТАФАКТ
 5
FT: Расія плануе тэракты і дыверсіі ў Еўропе
 14
Джаан Роўлінг плануе выпусціць яшчэ шэсць кніг
 1
Расіяне на Вялікдзень ударылі па Украіне
 4
Лукашэнка хваліцца, як пабагацелі беларусы за 30 гадоў. Эканаміст тлумачыць, што тут не так
 8
У Польшчы скандал з-за даўжыні сукенкі кандыдаткі ў Еўрапарламент. Дэпутат абразіў кандыдатку – і панеслася
 16
Слава Камісаранка распавёў, як у Турцыі яму забаранілі жартаваць пра вусатага прэзідэнта
 1
У брытанскім Лідсе дэпутат пасля перамогі на выбарах падняў сцяг Палесціны і выгукнуў «Алах Акбар»
 1
Сі Цзіньпін прыляцеў у Парыж
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера