Знайсці
05.08.2022 / 20:09РусŁacБел

Абвастрэнне на Блізкім Усходзе, Ізраіль пачаў ваенную аперацыю ў сектары Газа

5 жніўня Армія абароны Ізраіля пачала антытэрарыстычную аперацыю ў сектары Газы супраць палестынскага руху «Ісламскі джыхад».

Фота ілюстрацыйнае

Выданне newsru.co.il паведамляе, што ізраільская авіяцыя нанесла серыю ўдараў па цэлях у сектары Газа. У прыватнасці, удар быў нанесены па жылым доме, у якім, імаверна, размяшчаўся штаб аднаго з лідараў баевікоў «Ісламскага джыхаду» Тайсіра Джабары. Паведамляецца, што ён нібыта загінуў, бо ізраільская ракета прыляцела проста ў дом.

Прадстаўнікі «Ісламскага джыхаду» паабяцалі біць у адказ па цэнтры Тэль-Авіва.

Паводле Reuters, Міністэрства аховы здароўя Газы сцвярджае, што ў выніку авіяўдараў загінулі 7 чалавек (імаверна, з улікам лідара баевікоў), каля 40 атрымалі раненні.

Міністр абароны Ізраіля выдаў загад аб прызыве да 25 000 рэзервістаў «для аператыўных мэтаў».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031