Знайсці
02.08.2022 / 08:19РусŁacБел

Нэнсі Пэлосі сёння збіраецца на Тайвань

Кіраўнік Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША Нэнсі Пэлосі прыбыла ў Малайзію. Паведамляецца, што сёння яна можа вылецець на Тайвань.

«Спецборт з Пэлосі і яе атачэннем прызямліўся на базе Каралеўскіх ВПС Малайзіі ў Субангу а 10:30 раніцы ва ўмовах узмоцненай бяспекі», — гаворыцца ў паведамленні агенцтва.

Па паведамленнях шэрагу СМІ, спікер ніжняй палаты Кангрэса ЗША ў рамках свайго турнэ па Азіі, нягледзячы на рашучыя пратэсты Пекіна, мае намер наведаць Тайвань. Мяркуецца, што яна вылеціць у 12:00 па мінскім часе.

Меркаваны візіт выклікаў пратэст у Кітаі, які перакінуў войскі да Тайваня.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031