Знайсці
01.08.2022 / 17:28РусŁacБел

З 2020 года ў Беларусі ліквідаваныя 880 некамерцыйных арганізацый

Праваабарончыя арганізацыі Lawtrend і ОЕЕС паведамляюць у сваім аглядзе за ліпень, што са жніўня 2020 года грамадскі сектар Беларусі недалічыўся 880 некамерцыйных арганізацый. Толькі ў ліпені 2022-га былі прымусова ліквідаваныя 72 з іх.

Фота ілюстрацыйнае

Праваабаронцы сцвярджаюць, што «практыка рэпрэсій у Беларусі не спыняецца». Рашэнне самаліквідавацца прынялі агулам 343 арганізацыі. Адзначаюць, што «рашэнне пра самаліквідацыю прымаецца найперш праз неспрыяльнае прававое асяроддзе, агульную грамадска-палітычную сітуацыю ў краіне, а таксама — пад ціскам уладаў».

Толькі за ліпень 2022 года колькасць прымусова ліквідаваных некамерцыйных арганізацый вырасла на 72. Сярод іншага па ісках генпракурора Вярхоўны Суд вынес рашэнні аб спыненні дзейнасці ўсіх незалежных прафсаюзаў, якія існавалі ў краіне.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031