Знайсці
01.08.2022 / 17:08РусŁacБел

Яшчэ аднаго фігуранта «справы Аўтуховіча» адправілі ў карцар

Уладзіміра Гундара, інваліда, які не мае нагі, пакаралі 6 суткамі карцара.

Уладзімір Гундар

Прычына нібыта ў тым, што Гундар «няправільна» называе свае звесткі падчас праверак у гродзенскай турме, дзе ўтрымліваюць абвінавачаных і праходзіць суд. Падчас праверак, якія ладзіць адміністрацыя папраўчай установы, зняволеныя мусяць называць сваё імя, артыкул, тэрмін пакарання і інфармацыю пра схільнасць да экстрэмізму (калі чалавек пастаўлены на ўлік).

Па інфармацыі «Нашай Нівы», Уладзімір Гундар адмаўляецца казаць пра сябе, што «схільны да экстрэмізму», за што яго і пакаралі карцарам.

Месяц таму Гундар быў пакараны 10 суткамі карцара, дзе трымаў сухую галадоўку. Тады вязня пакаралі за пратэст супраць праверак перад судовымі пасяджэннямі: усіх вязняў адміністрацыя турмы прымушае раздзявацца і праходзіць «рамку», нязгодных раздзяваюць сілай.

Нагадаем, нядаўна 7 сутак карцара атрымала хворая на анкалогію пенсіянерка Галіна Дзербыш. Яе таксама пакаралі за пратэсты супраць прымусовага раздзявання падчас праверак перад пасяджэннямі.

Тым часам Мікалай Аўтуховіч, як паведамляюць родныя, працягвае трымаць сухую галадоўку ўжо больш за 20 дзён — прычына ў тым, што яму не перадаюць лісты. На апошнія пасяджэнні Аўтуховіча проста не прыводзяць, пра яго стан інфармацыі няма. 

Хворую на анкалогію пенсіянерку раздзявалі сілай. Новыя дэталі суда па справе Аўтуховіча

Аўтуховіч падаў ад слабасці і прасіў выклікаць хуткую, суддзя адмовіў са словамі: Вам проста трэба паесці

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
9
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031