Знайсці
01.08.2022 / 10:026РусŁacБел

«Цмокі-Мінск» канчаткова перайменаваліся ў «Мінск». І стварылі дзіўны лагатып

У сябе ў сацыяльных сетках «Цмокі-Мінск» абнавілі лагатып і назву клуба. Цяпер ён называецца «Мінск», паведамляе «Трыбуна».

Прычым на сайце каманды прапаноўваюцца толькі два варыянты новай назвы: па-руску і па-англійску. Таксама быў прэзентаваны новы лагатып, на якім складана прачытаць назву каманды. Але ў клубе лічаць, што ён сыграе важную ролю ў пазнавальнасці клуба.

Назва «Цмокі-Мінск» з'явілася ў 2012 годзе, да гэтага ён называўся «Мінск-2006».

Брэнд «Цмокі-Мінск» прыдумаў вядомы баскетбаліст Аляксандр Куль, які быў у клубе дырэктарам па маркетынгу. У красавіку 2021-га да яго прыходзілі сілавікі.

Раней паведамлялася, што клуб правядзе рэбрэндынг пасля завяршэння сезона 2021/22.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
20
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
2
0
Мангол/адказаць/
01.08.2022
Усё. Баскетбол падох.
0
Валянціна/адказаць/
01.08.2022
Лагатып на капыл якасці гульні.
9
Максим Дизайнер/адказаць/
01.08.2022
Все верно. Появится у вас в Кореличах свой баскетбольный клуб, называйте его хоть "Ежики". А беларуская мова на международной арене, где выступает клуб, на никому не вср...сь. Это как переписать название всех футбольных клубов на национальном языке.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031