Знайсці
01.08.2022 / 07:54РусŁacБел

Палітзняволеную Зінаіду Міхнюк перавялі ў гомельскую жаночую калонію

У Брэсцкім абласным судзе 12 ліпеня разглядзелі апеляцыйную скаргу палітзняволенай актывісткі прафсаюза РЭП Зінаіды Міхнюк. Суддзя Вера Філонік пакінула прысуд без зменаў. Цяпер стала вядома, што днямі Зінаіду этапавалі ў гомельскую калонію № 4, піша «Вясна».

Нагадаем, на Дзень Волі ў Брэсце сілавікі праз акно ўламіліся ў дом актывісткі незалежнага прафсаюзу РЭП Зінаіды Міхнюк, правялі ператрус, а потым затрымалі яе. Жанчыну абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі па ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.

18 мая суд прызначыў палітзняволенай два гады калоніі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031