Знайсці
01.08.2022 / 08:04РусŁacБел

Фотавыстава «Беларусь на целе» пакажа татуіроўкі, якія рабілі беларусы пасля 2020 года

У Варшаве адкрыецца фотавыстава, прысвечаная гісторыі татуіровак беларусаў, якія яны зрабілі пасля перажытых падзей 2020 года, вымушанага пераезду, рэпрэсій або вайны, паведамляе Цэнтр беларускай салідарнасці.

Фотаздымак з інстаграм-акаўнта body_of_belarus

Фотавыстава з’яўляецца адным з мерапрыемстваў у рамках Дзён беларускай культуры. Арганізатаркі экспазіцыі — журналістка Яўгенія Доўгая і фатограф Ірына Арахоўская.

Адкрыццё адбудзецца 5 жніўня ў 18.00 па адрасе Oleandrów 6/2 (Цэнтр беларускай салідарнасці). Уваход бясплатны.

Дні беларускай культуры — гэта праект, ініцыяваны Беларускай Радай культуры, які стартаваў 7 ліпеня — у дзень нараджэння трох знакамітых беларусаў — Янкі Купалы, Марка Шагала і Яна Чачота. Ініцыятыва мае на мэце правядзенне культурных імпрэзаў ва ўсіх краінах, дзе сёння жывуць беларусы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031