Знайсці
29.07.2022 / 08:194РусŁacБел

CNN: У Кангрэсе ЗША ёсць падтрымка перадачы Украіне дальнабойных ракет для HIMARS

Па словах кангрэсвумен ад дэмакратаў Элісы Слоткін, у Кангрэсе ЗША ўжо ёсць двухпартыйная падтрымка таго, каб даць Украіне дальнабойныя ракеты для HIMARS. Такі яе каментар прыводзіць у сваім матэрыяле CNN.

У цэлым гэты матэрыял прысвечаны закрытаму брыфінгу Белага дома для членаў Палаты прадстаўнікоў адносна вайны ва Украіне.

Слоткін сказала, што ў Палаце прадстаўнікоў ужо ёсць двухпартыйная падтрымка для перадачы Украіне ракет ATACMS з далёкасцю каля 280 кіламетраў, у той час як ужо перададзеныя боекамплекты для HIMARS маюць далёкасць каля 80 км.

Іншых дэталяў па гэтай заяве Слоткін не прыводзіць.

Трэба згадаць, што на мінулым тыдні дарадца па нацбяспецы Джэйк Саліван адзначаў, што ЗША не гатовыя перадаваць Украіне ATACMS, бо з гэтай зброі магчыма наносіць удары ўглыб тэрыторыі Расіі, а ў Белым доме асцерагаюцца празмернай эскалацыі.

Слоткін адзначыла, што ў асноўным на брыфінгу абмяркоўвалася, што ЗША могуць і павінны зрабіць для Украіны ў найбліжэйшыя 3-6 тыдняў. «Украінцы хочуць рухацца на поўдні, і мы хочам, каб яны атрымалі большы поспех… Мы выразна пачулі ад прэзідэнта Зяленскага, што ўкраінцы вельмі хочуць некалькі разоў «даць Расіі па зубах», перш чым прыйдзе зіма, і атрымаць найлепшыя пазіцыі, у тым ліку рушыць наперад на поўдзень», — адзначыла Слоткін.

Таксама на брыфінгу прадстаўнікі адміністрацыі Байдэна паведамілі заканадаўцам Палаты прадстаўнікоў, што ЗША ацэньваюць страты расіян ва Украіне ў больш чым 75 000 забітымі або параненымі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
13
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
3
6
Скукотищааа/адказаць/
29.07.2022
In God we trust, Хиросима и Нагасаки не смущают?
0
In God we trust/адказаць/
29.07.2022
Скукотищааа, а сталинский гулаг не смущает, и таки да - whataboutism хорошо лечится на ранних стадиях)
3
Максим Дизайнер/адказаць/
30.07.2022
Теперь точно Харьков градами завалят, не успеют и пару раз этими снарядами пальнуть.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера