Знайсці
23.07.2022 / 14:132РусŁacБел

Гэта плявок Пуціна ў твар Гутэрышу і Эрдагану — прэс-сакратар МЗС Украіны пра атаку на порт Адэсы

Сёння раніцай быў атакаваны порт у Адэсе. Дзве ракеты з чатырох, якія запусціла РФ з Чорнага мора, патрапілі ў порт, адкуль на днях павінны адгрузіць першую партыю збожжа на экспарт.

Пра гэта паведаміла прэс-службак Міністэрства аграрнай палітыкі.

«Колькасць я не скажу, бо загружанасцю займаецца Мінінфраструктуры, дык гэта да іх. Мы ўжо чакалі заўтра-паслязаўтра першыя адпраўленні», — распавялі ў ведамстве.

А па словах прэс-сакратара МЗС Украіны Алега Ніколенкі, Расіі спатрэбілася менш сутак, каб парушыць дамоўленасці пагаднення па збожжавым калідоры. 

«Ранішнія ўдары па порце Адэсы былі пляўком Пуціна ў твар генеральнаму сакратару ААН Антоніу Гутэрышу і прэзідэнту Турцыі Рэджэпу Эрдагану, якія прыклалі намаганні для дасягнення пагаднення па «збожжавых калідорах», — сказаў Ніколенка.

Амбасадар ЗША ва Украіне Брыджыт Брынк таксама заявіла аб недапушчальнасці абстрэлаў порта ў Адэсе.

«Недапушчальна. Расея нанесла ўдар па порце горада Адэсы менш чым праз 24 гадзіны пасля падпісання Пагаднення аб дазволе экспартных паставак сельскагаспадарчай прадукцыі. Крэмль працягвае выкарыстоўваць ежу як зброю», — напісала Брынк у сваім «твітары».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
16
1
На самай справе/адказаць/
23.07.2022
Ды не які гэта не плявок ў Эрдігана ды Гвтэрыша, тут альбо проста Пуцін забыў, што Шайгу падпісаў тую дамову( бо ўзрост жа), альбо Шайгу не рапартаваў Крамлю (бо ў запоі), што дамова падпісаная.
1
стоп русский фашизм/адказаць/
23.07.2022
[Рэд. выдалена]
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031