Знайсці
17.07.2022 / 11:593РусŁacБел

Чатыры незвычайныя рэцэпты, якія не дадуць прапасці вішням пад канец сезону

Вішнёвы сезон паступова падыходзіць да канца. Самы час падумаць пра тое, каб захаваць гэты скарб на рэшту года.

Вішні — не толькі смачныя, але і вельмі каштоўныя ягады. Яны з'яўляюцца скарбніцай такіх вітамінаў, як С, А, Е і К, а таксама змяшчаюць фоліевую кіслату, калій, кальцый, жалеза, фосфар і магній. Таму іх варта есці не толькі летам.

Але як гэта зрабіць? Застаецца прыгатаваць з іх прысмакі, якія захаваюцца на доўгі час.

Марынаваныя вішні

Інгрэдыенты:

  • Кілаграм цвёрдых, спелых вішань з чаранкамі,
  • 3—4 сушаныя гваздзікі,
  • духмяны перац,
  • палова чайнай лыжкі насення гарчыцы,
  • некалькі тонкіх лустачак імбіру,
  • 250 мілілітраў белага віна,
  • 100 мілілітраў белага віннага воцату,
  • тры чвэрці шклянкі цукру,
  • дзве сталовыя лыжкі мёду,
  • чайная лыжка солі,
  • чайная лыжка цёртай апельсінавай цэдры.

Гатаванне:

  1. Вымыйце і высушыце вішні. Акуратна абрэжце чаранкі, але не выдаляйце іх цалкам.
  2. Раскладзіце вішні ў чыстыя прапараныя слоікі.
  3. Пакладзіце ўсе спецыі ў кожны слоік разам з імбірам.
  4. Разліце па слоіках гарачы сіроп, прыгатаваны з віна, воцату, мёду, цукру, солі і апельсінавай цэдры. Для гэтага проста змяшайце іх у каструлі і давядзіце да кіпення.
  5. Пасля шчыльна закруціце слоікі і кіпяціце іх у вадзе каля 20 хвілін у вялікай каструлі. Гэта іх прастэрылізуе.

Марынаваныя вішні можна есці прыкладна праз два тыдні.

Вішнёвы соус для барбекю

Інгрэдыенты:

  • дзве сталовыя лыжкі аліўкавага алею,
  • салодкая цыбуля, нарэзаная кубікамі,
  • два зубкі часнаку, расціснутыя ў часночным прэсе,
  • два кубкі цёмных вішань без костачак,
  • кубак кетчупу,
  • дзве траціны кубка карычневага цукру,
  • траціна кубка бальзамічнага воцату,
  • сталовая лыжка вустэрскага соусу, калі маеце пад рукой (можна замяніць бальзамічным воцатам),
  • дзве чайныя лыжкі гарчыцы,
  • палова чайнай лыжкі чорнага перцу.

Гатаванне:

  1. Нагрэйце аліўкавы алей на сярэднім агні ў вялікі рондалі. Дадайце цыбулю і смажце каля пяці хвілін. Пасля дадайце часнок і трымайце на агні яшчэ хвіліну.
  2. Дадайце вішні, кетчуп, цукар, бальзамічны воцат, вустэрскі соус і перац да цыбулі і часнаку. Давядзіце ўсе да кіпення. Цяпер паменшыце агонь і гатуйце каля дзесяці хвілін.
  3. Змяшайце ўсё да стану пасты, якую пасля тушыце на павольным агні яшчэ 10 хвілін.

Вішнёвы канфіцюр

Інгрэдыенты:

  • паўкіло вішань,
  • кілаграм цукру,
  • лімон,
  • 50 мл вады.

Гатаванне:

  1. Памыйце вішні і рукамі выцісніце з іх сок. Дадайце туды ваду з цукрам.
  2. Давядзіце да кіпення, пастаянна памешваючы.
  3. Дадайце плады вішань, з якіх вы выціснулі сок, і варыце на павольным агні каля паўгадзіны. Не забывайце пастаянна памешваць. Дайце сумесі астыць.
  4. Пачакайце тры ці чатыры гадзіны, а пасля зноў варыце ўсё на працягу прыкладна 10 хвілін. Адстаўце сумесь на ноч.
  5. Раніцай дадайце ў варэнне сок цэлага лімона. Зноў варыце, памешваючы, каля 25 хвілін.
  6. Гарачы джэм раскладзіце ў слоікі і пастэрызуйце на працягу васьмі хвілін у шчыльна закрытых слоіках.

Вішнёвае варэнне

Інгрэдыенты:

  • два кілаграмы вішань,
  • сок чатырох лімонаў,
  • цэдра двух лімонаў,
  • тры кубкі цукру.

Гатаванне:

  1. Прамыйце вішні і дастаньце з іх косткі, пасля разрэжце іх напалову. Нарэжце адну з паловаў на дробныя кавалачкі.
  2. Пакладзіце вішні ў рондаль. Дадайце сок і цэдру лімонаў. Змяшайце ўсе і пастаўце рондаль на сярэдні агонь.
  3. Калі вы ўбачыце, што вішні пусцілі сок, змяшайце ўсё і паменшыце агонь. Накрыйце рондаль і тушыце на працягу 20 хвілін.
  4. Дадайце цукар і старанна ўсе змяшайце. Гатуйце яшчэ сем хвілін без накрыўкі.
  5. Перакладзіце варэнне ў слоікі і пастэрызуйце каля 20 хвілін.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
3
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1
0
Месье Матьё /адказаць/
17.07.2022
Куды вы сьпяшаецеся ? Які канец сезону, тут толькі во выхад на пік адбываецца ў вішні. Чарэшня на тыдні толькі скончыла сезон. Ліпа ў самым росквіту, водар мёду на ўсю хату з вуліцы ідзе. Затрымайце час, дайце адчуць асалоду хоць у такіх, маленькіх, момантах жыцьця ! А потым ужо хай сабе, можна вяртацца ў штодзённапаўсюдную рэальнасьць, сьвет не пераробіш.
0
Мороз/адказаць/
17.07.2022
Лучше морозить! Термообработка убивает полезные вещества.
0
малыш і к арл сон/адказаць/
17.07.2022
мае продкі рабілі проста - перасыпалі цукрам і ставілі слоік на падваконне, прыкрыўшы марляй ад мух
атлічнае палучалася варэнне
а тое прыдумалі тут поні маеш канФІцюр..БАРБІкю...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031