Знайсці
12.07.2022 / 16:565РусŁacБел

Расследаванне: «Справа траўматолагаў» дапамагла бізнэсу сяброўкі сям'і Лукашэнкі

Вясной пасля гучнай «справы траўматолагаў» беларускія ўлады забаранілі дзяржаўным бальніцам праводзіць платныя аперацыі па замене каленных ды тазасцегнавых суставаў. І без таго велізарныя чэргі пацыентаў расцягнуліся на гады. Адзінай прыватнай клінікай, якая мае дазвол праводзіць падобныя аперацыі, засталася клініка «Мерсі». Замяніць сустаў у клініцы каштуе нашмат даражэй, чым гэты было ў дзяржаўных бальніцах.

Клініка «Мерсі». Фота: Yandex.by

Людміла Няронская, чыя клініка «Мерсі» стала манапалістам на беларускім рынку эндапратэзавання, мае цесныя сувязі з сям'ёй Віктара Лукашэнкі. Гэта высветлілі журналісты «Беларускага расследавальнага цэнтра» (БРЦ).

Вывучыўшы базу пералётаў ад «Кіберпартызанаў», яны даведаліся: падчас афіцыйнага візіту Лукашэнкі ў ААЭ у 2019 годзе Людміла Няронская і жонка Віктара Лукашэнкі Лілія разам з дзецьмі таксама адправіліся ў Дубай. А назад у Мінск яны вярталіся ўжо на адным бізнэс-джэце з Віктарам Лукашэнкам і супрацоўнікам Службы бяспекі Валерыем Дзенісюком.

Акрамя гэтага, дзеці Няронскай і Ліліі Лукашэнкі разам вучацца ў мінскай гімназіі №16. А старэйшая дачка Ліліі і Віктара Лукашэнкі Вікторыя летам 2021 года выйшла замуж за Дзмітрыя Дзятлава, які праходзіў пераддыпломную практыку на прадпрыемстве «Захадтрансэкспедыцыя», дзе дырэктарам з'яўлялася таксама Людміла Няронская.

Клініка «Мерсі», доля ў якой належыць Няронскай, адзіная ў Беларусі працягвае ставіць імпартныя пратэзы. Дзяржаўныя клінікі спынілі такія аперацыі пасля гучнай «справы траўматолагаў», па выніках якой у красавіку гэтага года былі затрыманыя 35 чалавек, медустановы падвергліся пазапланавым праверкам, а ў некаторых нават прыпынілі ліцэнзіі.

У «Мерсі» імпартныя суставы ставяць па цэнах ў тры разы вышэйшых, чым у дзяржаўных бальніцах: з пацыентаў у прыватнай клініцы бяруць да 8000 даляраў.

Муж сястры Алексіна Алег Герасім актыўна развівае яшчэ адзін медыцынскі бізнэс, цэнтр «Неа», высветліў Беларускі расследавальны цэнтр.

Першая клініка адкрылася некалькі гадоў таму ў Мінску. Прапануюць у ёй фізіятэрапію, мануальную тэрапію, іголкаўколванне, кансультацыі спецыялістаў.

Другую клініку «Неа» нядаўна пабудавалі каля лечкамісіі ў Ждановічах пад Мінскам на месцы былой гразелячэбніцы.

З восені гэтага года ў новай клініцы плануюць праводзіць аперацыі з артраскопам на суставах, у прыватнасці такія працэдуры, як рэканструкцыя сустаўнага храстка і пашкоджанага меніска.

Абедзве клінікі належаць прыватнай кампаніі «Неанафта», якой разам з Алегам Герасімам валодаюць Лідзія Ушакова і Алег Пятроў. Як высветлілі журналісты БРЦ, Ушакова і Пятроў — былыя супрацоўнікі кампаній алігархаў Алексіна і Вараб'я.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
3
Ха-ха
5
Ого
2
Сумна
5
Абуральна
76
2
кудзеснік/адказаць/
12.07.2022
Жар, Да бралі яны хабары. Слухайце. Бюджэтная установа. Непразрыстая чарга, калі адпраўлялі пацыента ў фірму купляць сабе эндапратэз, які фірма аддавала артапеду. Разам з канвертам.  
Прынамсі. Усе загадчыкі аддзяленняў ездзілі на дарагіх машынах, несуразмерных іх заробкам. 
0
хеўра/адказаць/
12.07.2022
дык гэта даўно вядома што сямейка і набліжаныя кланы з’яўляюцца выгадаатрымальнікамі ў кожнай сферы. вось такі лукашыцкі алігархат
13.07.2022
кудзесьнік, чытайце артыкул, там усё патлумачана, хто ў выніку ў чакаляце. Якія могуць быць пытаньні ? Беларускае заканадаўства ўвогуле згубіла само вызначэньне хабару, што вы можаце дадаць да яго ? Рыса сьцертая, законнасьці няма, усё вызначаецца правадыром, які бярэ, вунь, Тэсламі, а потым ідзе й ловіць хабарнікаў. А вы тут нейкімі пратэзамі машаце.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031